ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўЭкалагічнае выхаванне падлеткаў ва ўмовах дзіцячых бібліятэк

Экалагічнае выхаванне падлеткаў ва ўмовах дзіцячых бібліятэк (2016–2017 гг.)

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20160018)

У перыяд з 2016 па 2017 г. Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі выканана рэспубліканскае даследаванне “Экалагічнае выхаванне падлеткаў ва ўмовах дзіцячых бібліятэк”.

У ходзе даследавання былі распрацаваны паказчыкі эфектыўнасці дзейнасці дзіцячых бібліятэк па экалагічным выхаванні падлеткаў, у адпаведнасці з якімі быў праведзены аналіз дзейнасці дзіцячых бібліятэк, выяўлена наколькі эфектыўна і неэфектыўна працуюць бібліятэкі. З дапамогай распрацаваных у працэсе даследчай работы крытэрыяў быў вызначаны ўзровень экалагічнай культуры дзяцей падлеткавага ўзросту і праведзены параўнальны аналіз экалагічнай культуры падлеткаў.

Вынікам даследавання з'яўляюцца навукова-метадычныя рэкамендацыі па аптымізацыі эколага-выхаваўчага працэсу дзіцячых бібліятэк Беларусі, накіраваныя на фарміраванне эфектыўнай сістэмы камплектавання фондаў дзіцячых бібліятэк інфармацыйнымі рэсурсамі экалагічнай накіраванасці, забеспячэнне доступу да экалагічнай інфармацыі, пашырэнне інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання падлеткаў, актывізацыю даследавання чытацкіх інтарэсаў і патрэб дзяцей падлеткавага ўзросту ў галіне экалогіі, пашырэнне магчымасцей дзіцячых бібліятэк у абслугоўванні падлеткаў, развіццё інфармацыйнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння дзіцячых бібліятэк у галіне экалагічнага выхавання, павелічэння эфектыўнасці падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі бібліятэчных спецыялістаў у галіне экалагічнага выхавання.

Бібліятэкарам