ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўРоля і месца публічнай бібліятэкі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна (2004 г.)

Роля і месца публічнай бібліятэкі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна (2004 г.)

З мэтай садзейнічання фарміраванню дзяржаўнай бібліятэчнай палітыкі, вызначэння вектараў мэтавай дзяржаўнай падтрымкі прыярытэтных напрамкаў развіцця бібліятэк Рэспублікі Беларусь, распрацоўкі прагнозу развіцця галіны ў 2003 г. па даручэнні калегіі Міністэрства культуры Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) было праведзена рэспубліканскае сацыялагічнае даследаванне "Роля і месца публічнай бібліятэкі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёна", на аснове якога распрацаваны Мадэльны стандарт дзейнасці публічных бібліятэк Рэспублікі Беларусь, які з’яўляецца асновай для далейшай распрацоўкі нарматыўных дакументаў. На яго аснове таксама распрацаваны тыпавыя штаты цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм.

У выніку праведзенага даследавання вылучаны прыярытэтныя функцыі публічных бібліятэк, выяўлены асноўныя прычыны, па якіх частка насельніцтва не наведвае бібліятэкі, вызначаны асноўныя напрамкі чытання і яго характар. Атрымана інфармацыя аб карыстальніках публічных бібліятэк, акрэслена дынаміка наведвання, выяўлены прычыны павелічэння звароту да паслуг публічных бібліятэк. Выяўлены агульнае разуменне і палітыка мясцовых органаў улады ў адносінах да рэгіянальнай бібліятэчнай палітыкі.

Бібліятэкарам