ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўРаспрацаваць праграму і інструментарый навуковага даследавання дзейнасці спецыялістаў і кіруючых работнікаў публічных бібліятэк

Распрацаваць праграму і інструментарый навуковага даследавання дзейнасці спецыялістаў і кіруючых работнікаў публічных бібліятэк

Даследаванне зарэгістравана ў БелІСА (№ дзяржрэгістрацыі 20132713 ад 31.12.2013)

У адпаведнасці з тэматычным планам навуковых даследаванняў і распрацовак, накіраваных на навукова-тэхнічнае забеспячэнне дзейнасці Міністэрства культуры РБ, у перыяд з 2013 па 2014 г. было праведзена комплекснае даследаванне па вывучэнні праблемы актуальнасці, якасці і ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі бібліятэчных кадраў. У выніку яго быў вызначаны комплекс прафесійных кампетэнцый кіраўнікоў і спецыялістаў публічных бібліятэк, а таксама выяўлены новыя патрабаванні да яго; вывучаны фактары, якія ўплываюць на развіццё комплексу прафесійных кампетэнцый кіраўнікоў і спецыялістаў публічных бібліятэк; прааналізавана нарматыўная прававая база ў галіне фарміравання кадравых рэсурсаў публічных бібліятэк; апісана дзейнасць кіраўнікоў і спецыялістаў публічных бібліятэк пасродкам выяўлення прэвалюючых груп кластараў комплексу прафесійных кампетэнцый; вызначаны патрэбнасці кіраўнікоў і спецыялістаў публічных бібліятэк у развіцці прафесійных кампетэнцый (базавых і спецыяльных); вывучаны меркаванні кіраўнікоў і спецыялістаў публічных бібліятэк аб ролі інстытута дадатковай адукацыі дарослых у фарміраванні прафесійных кампетэнцый, а таксама дзейнасць публічных бібліятэк па развіцці прафесійных кампетэнцый супрацоўнікаў.

У выніку даследчай работы былі распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні сістэмы развіцця працоўных рэсурсаў, якія змяшчаюць інавацыйныя падыходы да яе арганізацыі і кіравання і звязаны з сучасным узроўнем патрабаванняў да прафесійнай падрыхтоўкі бібліятэчных спецыялістаў.

Бібліятэкарам