ГалоўнаяПра бiблiятэкуСтруктура бібліятэкіІдэалогія, сацыякультурная і выдавецкая дзейнасцьНавукова-даследчы аддзел бібліятэказнаўстваАрганізацыя, правядзенне, каардынацыя навуковых даследаванняўВывучэнне эфектыўнасці выкарыстання картачных каталогаў і картатэк чытачамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2002 г.)

Вывучэнне эфектыўнасці выкарыстання картачных каталогаў і картатэк чытачамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (2002 г.)

На момант правядзення даследавання (2002 г.) у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі функцыянавала звыш 150 відаў і тыпаў картачных чытацкіх і службовых каталогаў і картатэк.

Пачынаючы з 1993 года ў Нацыянальнай бібліятэцы функцыянуе электронны каталог. Такім чынам, у 2002 г. ажыццяўлялася паралельнае вядзенне картачных і электроннага каталогаў і картатэк, што было вельмі працаёмка і нерэнтабельна. У сувязі з гэтым пастаноўка пытання аб кансервацыі картачных каталогаў і картатэк з’яўлялася актуальнай і мэтазгоднай.

Частка картачных каталогаў была закансервавана. Аднак колькасць розных па спосабе групоўкі бібліяграфічных запісаў каталогаў і картатэк, якія вядуцца паралельна ў картачным і электронным варыянтах, былa яшчэ досыць вялікая.

З аднаго боку, паралельнае вядзенне картачных і электроннага каталогаў, дубліраванне асобных каталогаў супрацоўнікамі розных аддзелаў вяло да павелічэння штатаў, рабіла менш шчыльным рабочы дзень, патрабавала дадатковых фінансавых і тэхнічных выдаткаў. З другога боку, картачныя каталогі і картатэкі адначасова маглі выкарыстоўвацца дзясяткамі і нават сотнямі чытачоў. Таму іх кансервацыя падразумявала перш за ўсё пашырэнне парку камп’ютарнай тэхнікі, а таксама 100 % гарантыю надзейнасці працы электроннай тэхнікі, што ў 2002 г. ва ўмовах старога будынка забяспечыць было дастаткова складана.

Такім чынам, каб правесці кансервацыю традыцыйных каталогаў і картатэк з найменшымі стратамі для карыстальніка, неабходна было вывучыць эфектыўнасць выкарыстання картачных каталогаў і картатэк чытачамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Даследаванне дазволіла вызначыць пералік каталогаў і картатэк, якія найменш выкарыстоўваліся, і іх кансервацыю ажыццявіць у першую чаргу.

Бібліятэкарам