ГалоўнаяМерапрыемствыАкцыя “Пра Беларусь – беларусам замежжа”
У бібліятэцы адсвяткавалі Дзень жанчын
Беларуская музыка ад вытокаў да нашых дзён

Акцыя “Пра Беларусь – беларусам замежжа”

Акцыя “Пра Беларусь – беларусам замежжа”
Іншыя мерапрыемствы

“Пра Беларусь – беларусам замежжа” – дабрачынная акцыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 2020 года пачалася!

Мэта акцыі – садзейнічанне распаўсюджванню ведаў пра Беларусь, папулярызацыя інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны, а таксама пашырэнне інфармацыйнага ўзаемадзеяння з аб’яднаннямі беларускай дыяспары ў замежных краінах.

Запрашаем да супрацоўніцтва прыватных асоб, выдавецтвы і арганізацыі, якія маюць цікавыя выданні аб нашай краіне. Звяртаемся таксама да аб’яднанняў беларусаў замежных краін, зацікаўленых у атрыманні беларускай літаратуры, далучыцца да дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”.

Кантактная інфармацыя:

Пераверзева Юлія Аляксандраўна,
загадчыца аддзела камплектавання фондаў,
тэл: (8 017) 293 25 20,
e-mail: pereverzeva@nlb.by

Рудакоўская Марына Віктараўна,
загадчыца аддзела карпаратыўнага ўзаемадзеяння,
тэл: (8 017) 293 28 90,
e-mail: rudakovskaya@nlb.by

Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.

Чытайце таксама пра тое, як праходзіць акцыя "Пра Беларусь – беларусам замежжа":

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам