ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Цуды і капітаны: аповесць А. Грына “Пунсовыя ветразі”
“Мультчытайка” паводле казкі Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгаяпанчоха”

Беларускія кнігі перададзены ў Іарданію!

Беларускія кнігі перададзены ў Іарданію!
Іншыя навіны

Камплект сфарміраваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкай бібліятэкай Рэспублікі Беларусь і ўключае мастацкія творы беларускіх аўтараў, выданні па гісторыі і культуры Беларусі, слоўнікі, кнігі для дзяцей.

Пры дапамозе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Сірыйскай Арабскай Рэспубліцы 60 выданняў дастаўлена Культурна-адукацыйнаму аб’яднанню беларусаў у Іарданіі.

Кнігі перададзены ў рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”, якую ініцыявала Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з мэтай аказання дапамогі аб’яднанням беларускай дыяспары ў замежных краінах і садзейнічання распаўсюджванню інфармацыі пра нашу краіну, папулярызацыі інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце яе гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны.

Запрашаем да супрацоўніцтва прыватных асоб, выдавецтвы і арганізацыі, якія маюць цікавыя выданні аб нашай краіне. Звяртаемся таксама да аб’яднанняў беларусаў замежных краін, зацікаўленых у атрыманні беларускай літаратуры, далучыцца да дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”.

Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр

15 Кра 2024

Калектыў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведаў Свята-Елісавецінскі жаночы манастыр – адзіны дзеючы манастыр горада Мінска, галоўная мэта якога – духоўная і сацыяльная дапамога хворым і пакутным людзям.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Яны сталі першымі беларусамі, якія былі ўдастоены звання Герояў Савецкага Саюза

16 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна камандзіру танкавага ўзвода, лейтэнанту Мікалаю Аляксандравічу Сяліцкаму (1907–1936) і камандзіру танка Паўлу Емяльянавічу Купрыянаву (1908–1936) прысвоена Пастановай Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саюза ССР ад 31 снежня 1936 года “за ўзорнае выкананне спецыяльных і цяжкіх заданняў Урада па ўмацаванні абароннай моцы Савецкага Саюза і праяўлены ў гэтай справе гераізм” (пасмяротна).

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэка прымае ўдзел у месячніку па добраўпарадкаванні і азеляненні

13 Кра 2024

13 красавіка супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падтрымалі акцыю і прымаюць удзел у месячніку па навядзенні парадку, добраўпарадкаванні і азеляненні.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўныя матэрыялы з архіва Вялікага тэатра Беларусі папоўняць праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”

15 Кра 2024

У гэтым годзе адзначаецца 205-годдзе з дня нараджэння сусветна вядомага кампазітара, нашага славутага земляка Станіслава Манюшкі (1819–1872). Да гэтай даты Нацыянальная бібліятэка Беларусі папаўняе новымі матэрыяламі ўжо дзеючы віртуальны праект “Станіслаў Манюшка. Музычны рамантык з Міншчыны”, створаны ў 2019 годзе.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам