Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” перадала Беларускаму культурнаму цэнтру “Радзіма” (г. Нур-Султан, Казахстан) творы класікаў беларускай мастацкай літаратуры, а таксама выданні па гісторыі і культуры нашай краіны.
Праект спрыяе распаўсюджанню інфармацыі пра Беларусь, папулярызацыі інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце яе гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны.
Акцыя накіравана на аказанне інфармацыйнай падтрымкі беларусам, якія пражываюць за мяжой, і нацэлена на ўмацаванне сяброўскіх, партнёрскіх адносін з іншымі народамі свету.
Запрашаем да супрацоўніцтва прыватных асоб, выдавецтвы і арганізацыі, якія валодаюць цікавымі выданнямі пра нашу краіну. Звяртаемся таксама да аб’яднанняў беларусаў замежных краін, зацікаўленых у атрыманні беларускай літаратуры, далучыцца да дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”.
Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.