ГалоўнаяМерапрыемствыБеларуская музыка ад вытокаў да нашых дзён
Акцыя “Пра Беларусь – беларусам замежжа”
Ёсць у сакавіку дзень асаблівы…

Беларуская музыка ад вытокаў да нашых дзён

Беларуская музыка ад вытокаў да нашых дзён
Іншыя мерапрыемствы
7 сакавіка – 28 мая 2020 года
Дата правядзення

Нацыянальная бібліятэка Беларусі ў рамках “Гадзіны музыкі” адкрывае новы сезон бясплатных публічных лекцый “Беларуская музыка ад вытокаў да нашых дзён”.

Пры знаёмстве з музычным мастацтвам беларусаў узнікае пытанне аб гістарычных каранях, традыцыях, аб тым, на якой аснове яно ўзнікла. Ці існавала на нашай тэрыторыі прафесійнае музычнае мастацтва? Ці ўсё абмяжоўвалася народнай музычнай культурай? Як развівалася беларуская музыка ў гістарычным мінулым?

Яшчэ зусім нядаўна звесткі аб этапах станаўлення беларускай музыкі былі нешматлікімі і нявызначанымі. На жаль, складаны гістарычны шлях, пройдзены нашай краінай, негатыўна адбіўся і на захаванні культурнай спадчыны. Тым не менш багацце, прыгажосць і разнастайнасць беларускай музыкі заслугоўваюць глыбокага вывучэння і папулярызацыі.

Сёння на хвалі ўздыму нацыянальнай самасвядомасці перад музыказнаўцамі і гісторыкамі ўстала вострае пытанне рэканструкцыі карціны найважнейшых эпох айчыннага музычнага мастацтва, пошуку і захавання ўзораў музычнай культуры.

На нашых лекцыях мы пастараемся прадставіць усю панараму развіцця музычнай культуры Беларусі, пачынаючы ад эпохі Сярэднявечча, праз Рэнесанс і барока, класіцызм і рамантызм да сучаснай беларускай кампазітарскай школы, ад ананімных сачыненняў да выдатных твораў вядомых айчынных кампазітараў, такіх як Агінскія, Радзівілы, Орда, Манюшка і інш. І, нарэшце, мы пазнаёмім слухачоў з разнастайнымі эксперыментамі і пошукамі, якія характарызуюць кампазітарскую творчасць нашых дзён.

Лекцыі суправаджаюцца музычнымі фрагментамі, а некаторыя заняткі будуць цалкам прысвечаны праслухоўванню музыкі.

Акрамя гэтага, мы падрыхтавалі для наведвальнікаў яшчэ тры канцэрты-лекцыі, арганізаваныя сумесна з арт-прасторай “Свет класічнай музыкі” і Нацыянальнай акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь. Адкрывае сезон фартэпіянны канцэрт Андрэя Кіранава. Чарговы раз парадуе публіку ўпадабаная ўсім музычная капэла Cantus Alba Rutheniae пад кіраўніцтвам кандыдата мастацтвазнаўства Галіны Цмыг. А завершыць музычны праект чароўны дуэт раяль & цымбалы Лізаветы і Ірыны Марозавых.

Цыкл лекцый прызначаны для шырокай аўдыторыі – ад аматараў музыкі да прафесіяналаў. Запрашаем нашых пастаянных слухачоў, а таксама ўсіх, хто толькі адкрывае для сябе цікавы і пазнавальны “Час музыкі”!

Праграма

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Чытайце таксама, як прайшлі інтэрактыўныя лекцыі:

Мерапрыемствы

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру

17.04.2024

17 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выставачнага праекта вядучых мастакоў Беларусі і Расіі “Саюзная дзяржава – адзінства праз культуру”.



Бібліятэкарам