3 кастрычніка ў рамках акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” ад імя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Ізмірскай культурнай супольнасці беларусаў і рускамоўных суайчыннікаў перададзены кніжны фонд з 60 выданняў.
Кнігі ўручыў Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у Стамбуле Аляксей Швед, які знаходзіўся ў Ізміры з рабочым візітам.
Мэта акцыі – садзейнічанне распаўсюджванню ведаў аб Беларусі, папулярызацыя інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны, а таксама пашырэнне інфармацыйнага ўзаемадзеяння з аб’яднаннямі беларускай дыяспары ў замежных краінах.
Крыніца: Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь у Стамбуле