ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Імя табе – Мама
Пра Беларусь – беларусам замежжа

Падарожжа па самых-самых знакамітых мясцінах

Падарожжа па самых-самых знакамітых мясцінах
Іншыя навіны

“Адукацыя і выхаванне” – з тых выдавецтваў, якія паслядоўна займаюцца гістарычнай адукацыяй, патрыятычным выхаваннем грамадства. І адзін з такіх “падручнікаў”, адна з такіх кніжных навінак вядомага адукацыйнага выдавецтва краіны – “99 знакамітых мясцін Беларусі”.

Пад адной вокладкай укладальнікі сімпатычна аформленага зборніка нарысаў ці “партрэтаў мясцін” Дзмітрый Кашавар і Канстанцін Шастоўскі сабралі рознапланавую і разам з тым лаканічную інфармацыю пра розныя гістарычныя, культурныя аб’екты нашай Айчыны.

Ва “Уводзінах” даецца наступнае тлумачэнне:

Чаму мы прапануем 99 найбольш знакамітых гісторыка-культурных і ландшафтных аб’ектаў? Па-першае, 99 – сакральная лічба, якая паказвае на тое, што спіс няпоўны, патрабуе дапаўнення. А значыць, і гэта па-другое, кожны чытач мае права знайсці ўласны соты варыянт. Такім месцам можа стаць ваша малая радзіма ці мілы сэрцу куток, убачаны ў падарожжах, невялікае мястэчка, вясковая цэркаўка ці касцёл. Альбо старадаўні дом, цудам ацалелы ў ваеннае ліхалецце, які ўтульна прымасціўся на вузкай вулачцы...

І далей:

Галоўная ж задача кнігі – натхніць чытача на займальнае падарожжа па Беларусі. Зацікавіць і падштурхнуць да больш уважлівага вывучэння нашай гісторыі, культуры, геаграфіі і прыродазнаўства. Мы хочам паказаць прыгажосць беларускіх архітэктурных помнікаў, пейзажаў і ландшафтаў, распавесці мноства знамянальных, вартых увагі фактаў пра родную зямлю. Спадзяёмся, што ў нас гэта атрымалася.

Вось першыя адрасы гістарычнай памяці, пазнаёміцца з якімі запрашае кніга “99 знакамітых мясцін Беларусі”:

  • Белавежская пушча
  • Археалагічны музей “Бярэсце”
  • Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой”
  • Кляштар картэзіянцаў у Бярозе
  • Касцёл Святой Тройцы ў Воўчыне
  • Капліца-пахавальня ў Заказелі
  • Музей-сядзіба Напалеона Орды ў Варацэвічах

NBB.jpg

Наклад выдання – 3 000 асобнікаў. Варта пазнаёміцца з яго старонкамі, паспяшацца і набыць “99 знакамітых мясцін Беларусі” як мага хутчэй. Кніга багатая на ілюстрацыйны, візуальны матэрыял, мае дапоўненую рэальнасць. Так што, шырокія аб’ёмы кантэнту робяць кнігу яшчэ болей запатрабаванай і вартай ўвагі.

Аўтар публікацыі: Мікола Берлеж.
Крыніца: Звязда

Навіны

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

НАН Беларусі аб’явіла рэспубліканскі конкурс творчых работ, прысвечаны Году якасці

15 Кра 2024

Арганізатарам конкурсу выступае Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, якая запрашае да ўдзелу школьную, студэнцкую і рабочую моладзь, творчых людзей, навукоўцаў, прадстаўнікоў вышэйшай школы, настаўнікаў, дзеячаў культуры, аспірантаў і магістрантаў. Удзельнікамі конкурсу могуць быць як асобныя грамадзяне, так і аўтарскія калектывы.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам