ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Сустракаем вясну разам з мастакамі
Пра прафесію экскурсавода – у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”

Дабрачынная акцыя “Пра Беларусь – беларусам замежжа” пачалася

Дабрачынная акцыя “Пра Беларусь – беларусам замежжа” пачалася
Іншыя навіны

“Пра Беларусь – беларусам замежжа” – дабрачынная акцыя Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 2020 года пачалася!

Мэта акцыі – садзейнічанне распаўсюджванню ведаў пра Беларусь, папулярызацыя інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны, а таксама пашырэнне інфармацыйнага ўзаемадзеяння з аб’яднаннямі беларускай дыяспары ў замежных краінах.

У лютым Нацыянальная бібліятэка Беларусі перадала ў фонд раённай дзіцячай бібліятэкі вёскі Новаішымскае раёна імя Габіта Мусрэпава Паўночна-Казахстанскай вобласці камплект друкаванай прадукцыі па гісторыі і культуры Беларусі.

Калегі з Казахстана ад свайго імя і ад імя беларускай дыяспары выказалі шчырую падзяку калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі за аказаную дапамогу ў папаўненні бібліятэчнага фонду.

Запрашаем да супрацоўніцтва прыватных асоб, выдавецтвы і арганізацыі, якія маюць цікавыя выданні аб нашай краіне. Звяртаемся таксама да аб’яднанняў беларусаў замежных краін, зацікаўленых у атрыманні беларускай літаратуры, далучыцца да дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам