Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае дабрачынную акцыю “Пра Беларусь – беларусам замежжа”, якая садзейнічае распаўсюджванню інфармацыі пра нашу краіну, папулярызацыі інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце яе гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны, а таксама пашырэнню інфармацыйнага ўзаемадзеяння з аб'яднаннямі беларускай дыяспары ў замежных краінах.
У рамках акцыі Англа-беларускаму грамадству ў Лондане былі перададзены творы класікаў беларускай мастацкай літаратуры, а таксама выданні па гісторыі і культуры нашай краіны.
Запрашаем да супрацоўніцтва прыватных асоб, выдавецтвы і арганізацыі, якія маюць цікавыя выданні аб нашай краіне. Звяртаемся таксама да аб’яднанняў беларусаў замежных краін, зацікаўленых у атрыманні беларускай літаратуры, далучыцца да дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”.
Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.