ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Ужо чвэрць стагоддзя! Дасягненні і здзяйсненні суверэннай Беларусі
“Мультчытайка” паводле казкі “Снежная каралева”

Кнігі пра Беларусь перададзены нацыянальна-культурным аб'яднанням Германіі

Кнігі пра Беларусь перададзены нацыянальна-культурным аб'яднанням Германіі
Іншыя навіны

У снежні ў рамках дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа” пры дапамозе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Федэратыўнай Рэспубліцы Германія выданні пра Беларусь перададзены ў дар нацыянальна-культурным аб'яднанням гэтай краіны.

Мерапрыемствы акцыі ініцыяваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі з мэтай аказання дапамогі аб'яднанням беларускай дыяспары ў замежных краінах і садзейнічання распаўсюджванню інфармацыі пра нашу краіну, папулярызацыі інфармацыйных рэсурсаў, якія адлюстроўваюць багацце яе гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны.

Камплект уключае мастацкія творы беларускіх аўтараў, выданні па гісторыі, культуры і мастацтве Беларусі, дзіцячыя кнігі, энцыклапедыі, слоўнікі.

Запрашаем да супрацоўніцтва прыватных асоб, выдавецтвы і арганізацыі, якія валодаюць цікавымі выданнямі пра нашу краіну. Звяртаемся таксама да аб'яднанняў беларусаў замежных краін, зацікаўленых у атрыманні беларускай літаратуры, далучыцца да дабрачыннай акцыі “Пра Беларусь – беларусам замежжа”.

belarusam germany.jpg

Матэрыял пададзены аддзелам камплектавання фондаў.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам