ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Экскурсія з прэзентацыяй інфармацыйных рэсурсаў НББ
Кніжную спадчыну Францыска Скарыны прэзентавалі ў Брэсце

У цэнтры Вільнюса ўсталявалі мемарыяльную дошку Якубу Коласу

У цэнтры Вільнюса ўсталявалі мемарыяльную дошку Якубу Коласу
Іншыя навіны

9 лістапада ў Вільнюсе на будынку, у якім 110 год таму месцілася рэдакцыя газеты "Наша Ніва", адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнай шыльды ў гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.


Пра гэта паведаміў прадстаўнік пасольства Беларусі ў Літве.

Мемарыяльная дошка з надпісам на літоўскай і беларускай мовах “У гэтым будынку ў 1907 годзе жыў і працаваў народны паэт Беларусі Якуб Колас” будзе адкрытая на будынку на скрыжаванні вуліц Trakų (Троцкай) і Pylimo (Завальнай).

Будынак са статуямі атлантаў, вядомы яшчэ з XV стагоддзя, належаў графам Тышкевічам. Яўстах Тышкевіч, стваральнік Лагойскага і Віленскага музеяў старажытнасцей, захоўваў тут частку сваіх археалагічных збораў.

У “доме пад балванамі” (г. зн. стодамі), як яго называлі ў народзе, дзейнічаў акруговы суд, дзе з 1884 да 1898 года працаваў адвакатам Францішак Багушэвіч. А раней там збіраліся паўстанцы Каліноўскага.

З мая 1907 да вясны 1908 года тут месцілася рэдакцыя “першай беларускай газеты з рысункамі” – “Нашай Нівы”. У памяшканні рэдакцыі жыў і працаваў Канстанцін Міцкевіч (Якуб Колас).

Чытайце таксама:

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам