ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Рэспубліканская акцыя “Чытаем па-беларуску”
Адкрыццё кніжнай выстаўкі “25+5 лепшых эстонскіх кніг – 2009”

Выдадзены зборнік “Купала і Колас, вы нас гадавалі”

Выдадзены зборнік “Купала і Колас, вы нас гадавалі”
Іншыя навіны

Выйшла ў свет падрыхтаваная ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь першая кніга зборніка дакументаў і матэрыялаў “Купала і Колас, вы нас гадавалі”.


Друкуюцца пераважна невядомыя дакументы за 1909–1939 гады, у тым ліку аўтографы класікаў, матэрыялы біяграфічнага характару, разнастайныя сведчанні пра грамадскае і літаратурнае акружэнне песняроў. Апублікаваныя раней дакументы ўключаліся ў выданне толькі ў тым выпадку, калі была прароблена дадатковая праца па іх крыніцазнаўчаму аналізу. Укладальнікі В.Дз. Селяменеў, В.У. Скалабан. У падрыхтоўцы зборніка прымалі ўдзел літаратуразнаўцы, архівісты, супрацоўнікі бібліятэк і музеяў. Аснову выдання складаюць дакументы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, грыфы якіх пазначаны на тытуле кнігі. Выкарыстаны таксама матэрыялы музеяў песняроў, Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці, Цэнтральнага архіва Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, іншых сховішчаў Беларусі і Расіі. Зборнік з’яўляецца дапаўненнем да Поўнага збору твораў Янкі Купалы, своеасаблівым працягам класічных прац Г. Кісялёва “Пуцявінамі Янкі Купалы” і “З жыццяпісу Якуба Коласа”. Дакументы сістэматызаваны ў храналагічна-тэматычнай паслядоўнасці, аб’яднаны ў тэматычныя раздзелы, якія пачынаюцца з прадмовы складальнікаў. У афармленні вокладкі выкарыстана карціна М. Савіцкага “Сейбіты” (1972, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь).

Выданне разлічана на літаратуразнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў ВНУ і школьных настаўнікаў, студэнтаў, архівістаў, работнікаў бібліятэк і музеяў, краязнаўцаў, будзе цікавае таксама шырокаму колу чытачоў.

У другую кнігу зборніка, што ўжо падрыхтавана да друку, уключаны матэрыялы аб жыцці і творчасці Я. Купалы і Я. Коласа з пачатку 1939 года, дакументы пра святкаванне юбілеяў песняроў, увекавечанне іх памяці. Шэраг тэматычных раздзелаў прысвечаны апошняму году жыцця Я. Купалы.

Заказаць ці набыць кнігу можна ў аддзеле маркетынгу і рэкламнай дзейнасці РВУ “Літаратура і Мастацтва”: 220034, Мінск, вул. Захарава, 19. Тэл.: 284-79-65 (факс), 288-12-94.

Крыніца: Архівы Беларусі

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам