ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Знаёмая незнаёмая Біблія
Інтэлектуальная ўласнасць: абарона, праблемы, перспектывы

Літаратурная вандроўка “Шляхамі паэтаў”

Літаратурная вандроўка “Шляхамі паэтаў”
Іншыя навіны

Газеты "Звязда", "Мінская праўда" і Мінскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ў Год кнігі праводзяць літаратурную вандроўку "Шляхамі паэтаў".


Творчая ініцыятыва прымеркавана да 130-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы, 100-годдзя Максіма Танка. Журналісты і пісьменнікі сустрэнуцца з землякамі паэтаў, наведаюць памятныя мясціны, звязаныя з жыццём і творчасцю класікаў. А пасля раскажуць чытачам усёй краіны пра Мядзельскую, Маладзечанскую, Стаўбцоўскую старонкі, іншыя куточкі, што натхнялі на стварэнне неўміручых паэтычных твораў, што падаравалі пісьменнікам светлыя вобразы.

18 красавіка "дэсант" літаратурнай вандроўкі высадзіцца ў Мядзеле. У раённай бібліятэцы пройдзе круглы стол "Зямля, што нараджае паэтаў". Затым – сустрэча з вучнямі і настаўнікамі Сваткаўскай сярэдняй школы імя Максіма Танка і наведванне бацькоўскай сядзібы Максіма Танка.

Наступныя адрасы – Яхімоўшчына, Маладзечна, Харужанцы на Лагойшчыне ды іншыя кропкі на літаратурна-краязнаўчай карце Міншчыны. Запрашаем і ўсіх вас, паважаныя чытачы, часцей зазіраць да святых мясцін Айчыны, часцей углядацца ў тую прастору, якая натхняла і выхоўвала таленты! Да сустрэч у купалаўскіх, коласаўскіх, танкаўскіх мясцінах!

Крыніца: газета "Звязда"

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам