ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2012”
Навукова-практычны семінар “Электронная культура”

Выстаўка ў Расіі прысвечана Я. Купале і Я. Коласу

Выстаўка ў Расіі прысвечана Я. Купале і Я. Коласу
Іншыя Навіны

У Пушкінскім запаведніку “Міхайлаўскае” пачала працаваць выстаўка “Янка Купала і Якуб Колас – беларускія песняры”.


Выстаўка, прымеркаваная да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры,пачала працаваць 26 красавіка.

Сумесны выставачны праект Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага гісторыка-літаратурнага і прыродна-ландшафтнага запаведніка Аляксандра Пушкіна “Міхайлаўскае” здзейснены у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж трыма музеямі пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Выстаўка знаёміць з творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа ў кантэксце рускай і сусветнай літаратуры, адлюстроўвае геаграфію сустрэч і сяброўства народных паэтаў Беларусі з рускімі пісьменнікамі. Разнастайныя музейныя калекцыі старэйшых літаратурных музеяў Рэспублікі Беларусь даюць магчымасць прайсці шляхамі Янкі Купалы і Якуба Коласа на рускай зямлі.

На выстаўцы экспануюцца ілюстрацыі да твораў песняроў знакамітых беларускіх мастакоў Георгія Паплаўскага, Арлена Кашкурэвіча, Міхаіла Басалыгі, Васіля Шаранговіча, Янкі Раманоўскага, Анатоля Александровіча, Лазара Рана, Барыса Заборава, Юрыя Зайцава, Георгія Грамыкі, Яўгена Ціхановіча, Эдуарда Агуновіча, работы якіх увайшлі ў залаты фонд беларускай кніжнай графікі XX – пачатку XXI стагоддзя.

Аснову літаратурна-дакументальнай часткі выстаўкі складаюць рукапісы перакладаў твораў Янкі Купалы рускімі літаратарамі, прыжыццёвыя выданні паэта з аўтографамі Валерыю Брусаву, Апалону Карынфскаму, Міхаілу Ісакоўскаму, Максіму Горкаму, выданні твораў Якуба Коласа на рускай мове, перапіска класікаў беларускай літаратуры з сябрамі і калегамі.

Асобная частка экспазіцыі выстаўкі прысвечана тэме “Беларускія песняры і Аляксандр Пушкін”, дамінантай якой з’яўляецца пераклад Янкі Купалы знакамітай паэмы Аляксандра Пушкіна “Медный всадник”, зроблены да 100-годдзя з дня смерці паэта.

Выстаўка “Янка Купала і Якуб Колас – беларускія песняры” – сведчанне сяброўства двух народаў, любові і павагі да несмяротнай спадчыны Аляксандра Пушкіна, Янкі Купалы і Якуба Коласа, працяг традыцый культурнага супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх літаратурных музеяў.

Крыніца: Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Читайте также:

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам