ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Мая сям'я – мой гонар!
Выстаўка ў Расіі прысвечана Я. Купале і Я. Коласу

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2012”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2012”
Іншыя навіны

З 25 па 28 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі ўдзельнічала ў XIX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы і кангрэсе па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2012”.


На стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі прадстаўлены яе інфармацыйныя рэсурсы і паслугі – інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; базы даных “Беларусь у асобах і падзеях”, “Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін”; “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”, “Электронная бібліятэка дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”; а таксама віртуальная чытальная зала; віртуальны цэнтр прававой інфармацыі; віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый “Адкрытая інфармацыя”; віртуальная даведачная служба “Спытай бібліятэкара”; служба электроннай дастаўкі дакументаў; інфармацыйныя тэхналогіі для карыстальнікаў з парушэннем зроку.

Таксама наведвальнікі азнаёміліся з выдавецкай, паліграфічнай і рэкламнай дзейнасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У рамках мерапрыемстваў XIX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі і кангрэса “ТІБО-2012” адбыўся навукова-практычны семінар “Электронная культура”.

Па выніках XIX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2012” Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначана дыпломам удзельніка выстаўкі, а таксама дыпломам за прасоўванне інавацыйных рашэнняў у бібліятэчнай справе.

Чытайце таксама:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам