ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Выстаўка ў Расіі прысвечана Я. Купале і Я. Коласу
Адкрыццё Фестывалю турэцкай культуры

Навукова-практычны семінар “Электронная культура”

Навукова-практычны семінар “Электронная культура”
Іншыя навіны

26 красавіка ў рамках мерапрыемстваў XIX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі і кангрэса “ТІБО–2012” і XVI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі “СМІ ў Беларусі” адбыўся навукова-практычны семінар “Электронная культура”.


З прывітальным словам выступілі загадчык лабараторыі Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Грыгянец Рамуальд Браніслававіч і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Суша Аляксандр Аляксандравіч.

Пад час мерапрыемстваў прагучалі выступленні па праблемах мадэрнізацыі і аўтаматызацыі ўстаноў культуры і адукацыі. Удзельнікі семінара дзяліліся вопытам па ўкараненні новых інфармацыйных тэхналогій у практыку работы сучасных бібліятэк, музеяў, архіваў і г.д. Былі асветлены перспектыўныя напрамкі інфармацыйна-тэхналагічнага развіцця ўстаноў культуры ў святле выканання заданняў Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2011–2015 гг. і Нацыянальнай праграмы паскоранага развіцця паслуг у сферы інфармацыйных тэхналогій на 2011–2015 гг.

У якасці дакладчыкаў на семінары выступілі прадстаўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Інстытута культуры Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі, Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, бібліятэкі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, а таксама супрацоўнікі навукова-вытворчай фірмы “ІНЕАК” і СААА «Сілабс».

Слухачамі і ўдзельнікамі дыскусій з’яўляліся прадстаўнікі вядучых ўстаноў культуры краіны: Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа, Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Фундаментальнай бібліятэкі БДУ, абласных і многіх іншых бібліятэк, музеяў і тэатраў абласнога і рэспубліканскага значэння.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам