ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Навукова-практычны семінар “Электронная культура”
Культурна-асветніцкая акцыя “Асоба. Кніга. Час”

Адкрыццё Фестывалю турэцкай культуры

Адкрыццё Фестывалю турэцкай культуры
Іншыя навіны

26 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ладзілася ўрачыстае адкрыццё Фестывалю турэцкай культуры.


Фестываль прысвечаны 20-годдзю ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Турцыя.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі грамадскае аб’яднанне "Дыялог Еўразія" сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Турцыя ў Рэспубліцы Беларусь, інстытута "Юнус Эмрэ" (г. Анкара, Турцыя) і адміністрацыі раёна Енімахале (г. Анкара, Турцыя).

З прывітальным словам на цырымоніі адкрыцця фестывалю выступілі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Турцыя ў Рэспубліцы Беларусь Джават Нэзіх Азкая, старшыня грамадскага аб’яднання "Дыялог Еўразія" Іхсан Дылекчы.

У рамках мерапрыемства адбылося адкрыццё мастацкіх выставак "Свет Эбру" Ахмета Акгюна, "Стамбул – сталіца цывілізацый" (гравюры Мелікшаха Сайцюрка), а таксама прайшло ўручэнне ўзнагарод за ўклад у развіццё беларуска-турэцкіх адносін.

Госці вечара прынялі ўдзел у майстар-класе Эбру і атрымалі асалоду ад творчасці народных калектываў Турцыі і Беларусі.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам