ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Адкрыццё Фестывалю турэцкай культуры
Семінар "Аўтарскае права і сумежныя правы"

Культурна-асветніцкая акцыя “Асоба. Кніга. Час”

Культурна-асветніцкая акцыя “Асоба. Кніга. Час”
Іншыя навіны

26 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшла культурна-асветніцкая акцыя “Асоба. Кніга. Час”.


Акцыя прымеркавана да Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права, які па ініцыятыве ЮНЕСКА адзначаецца 23 красавіка з 1996 года.

Сёлета Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права прысвечаны кнігам і перакладу, як першаму кроку на шляху збліжэння народаў, узбагачэння нацыянальных культур і моў. Святкаванне гэтага дня ў шэрагу краін свету садзейнічае развіццю цікавасці да чытання, пашырэнню выдавецкай справы, абароне інтэлектуальнай уласнасці нормамі аўтарскага права.

Культурна-асветніцкая акцыя, праведзеная ў нашай краіне, арганізавана Саветам бібліятэк Беларусі па інфармацыйным узаемадзеянні, Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ЮНЕСКА, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, спецыялісты бібліятэк, іншых устаноў культуры і адукацыі нашай краіны.

У выступленнях дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Р.С.Матульскага, намесніка старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе С.І. Сухавей, старшыні Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА У.Р. Счаснага, генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Л.І. Варанецкага была адзначана важнасць праводзімай акцыі для папулярызацыі чытання, прапаганды кнігі, дасягненняў нацыянальнай культуры і літаратуры.

У рамках акцыі адбылося ўзнагароджанне Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа НАН Беларусі граматай Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці як лепшай бібліятэкі 2011 г. у сферы аховы аўтарскіх праў.

Гасцямі мерапрыемства былі вядомы беларускі кампазітар Алег Моўчан і дзяржаўны ансамбль “Песняры”. Былі выкананы музычныя творы А. Моўчана. “Песняры” свой удзел у акцыі прысвяцілі вядомаму класіку нацыянальнай літаратуры, паэту, публіцысту, перакладчыку Янку Купале, 130-годдзе з дня нараджэння якога адзначаецца ў 2012 годзе.

 

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам