ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Творчыя заняткі “Насельнікі акварыума”
Дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

Мерапрыемствы бібліятэк, прысвечаныя Купале і Коласу

Мерапрыемствы бібліятэк, прысвечаныя Купале і Коласу
Іншыя навіны

З нагоды 130-гадовага юбілею з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа ў абласных бібліятэках Беларусі арганізаваны шэраг мерапрыемстваў.


На працягу ўсяго юбілейнага года супрацоўнікі аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Віцебскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна абнаўляюць экспазіцыі персанальных цыклаў выставак, якія знаёмяць з жыццём і творчасцю народных песняроў.

Цыкл “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы…” складаецца з наступных экспазіцый:

Цыкл “Дум уладар – мудры, зямны, незабыўны” прадстаўлены наступнымі выстаўкамі:

У Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы імя У.І. Леніна юбілейны год нараджэння класікаў адзначаны шэрагам тэматычных выставак (“Родны кут і вялікі свет”, “Нам засталася спадчына”, “Яны адкрылі Беларусь”), на якіх прадстаўлены кнігі пра жыццёвы і творчы шлях класікаў беларускай літаратуры, іх творы, літаратуразнаўчыя артыкулы, зборнікі матэрыялаў, складзеныя з неапублікаваных дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь і Расійскага дзяржаўнага архіва літаратуры і мастацтва, а таксама электронныя выданні.

Упраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага праводзяць літаратурны конкурс “Песнярам роднай зямлі…”, прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння Я. Купалы і Я. Коласа. Акрамя таго, калектывам бібліятэкі ладзілася слайд-вечарына “Свет хараства і працы” і была арганізавана кніжная выстаўка «Вуснамі Купалы і Коласа загаварыла Беларусь».

Упраўленне культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта і Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна 26–27 мая правялі на гасціннай зямлі Лагойшчыны VIII абласны злёт маладых паэтаў Міншчыны “Слова Купалы да творчасці кліча”, які, зразумела, быў прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі, што надало злёту асаблівую святочнасць і ўрачыстасць. У першы дзень прайшлі семінарскія заняткі па секцыях, якія традыцыйна праводзяць вядомыя беларускія паэты Рагнед Малахоўскі, Раіса Баравікова, Галіна Каржанеўская і Віктар Шніп. На конкурс даслалі свае вершы больш за сто пачынаючых паэтаў з усіх раёнаў Міншчыны. Усе яны мелі магчымасць на другі дзень злёту выступіць са сваімі вершамі на сцэне ў знакамітых Харужанцах – цэнтры купалаўскага мемарыяльнага запаведніка, адной з самых маляўнічых мясцін непаўторнага ў сваёй красе Лагойскага краю. Кожны з удзельнікаў злёту творчай моладзі Міншчыны на ўспамін аб ім атрымаў у падарунак керамічны медалёк з партрэтам Янкі Купалы, на адваротным баку якога значылася: “130-годдзе з дня нараджэння. 1882–2012”.

У аддзеле абслугоўвання школьнікаў старэйшых класаў Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна дзейнічае кніжная выстаўка-віктарына “Гонар беларускай літаратуры”. Чытачы, якія правільна адкажуць на яе пытанні, атрымаюць прызы. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца на падвядзенні вынікаў летняга чытання 29 жніўня. Кнігі Я. Купалы і Я. Коласа прадстаўлены ў гэтым аддзеле ў літаратурных блоках “Беларусь кніжная”, “Кнігі – юбіляры беларускіх класікаў”, “Лепшыя кнігі Беларусі”, “Апавяданне па-беларуску”.

Прайсці па шляху Я. Коласа і завітаць у госці да Я. Купалы запрашае выстаўка-падарожжа “Таленавітыя і натхнёныя”, арганізаваная ў аддзеле абслугоўвання школьнікаў малодшых класаў. Ля выстаўкі для чытачоў сярэдняга школьнага ўзросту супрацоўнікі бібліятэкі праводзяць віктарыну “Жыццё на стагоддзі” па старонках жыцця і творчасці песняроў зямлі беларускай.

Агляд-прэзентацыя кніжна-ілюстрацыйнай экспазіцыі “Твае Песняры, Беларусь!” адбылася ў аддзеле беларускай і краязнаўчай літаратуры. Яе арганізатары ставілі мэтай прадставіць творчую спадчыну беларускіх песняроў праз максімальна поўны рэпертуар выданняў розных гадоў з фондаў бібліятэкі. Пад час імпрэзы кампазітар і паэт Мікола Яцкоў прэзентаваў свае песні, напісаныя на купалаўскія вершы «Песні на ваяцкі лад». Запрошаныя на мерапрыемства навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа імя А.С. Пушкіна прынялі ўдзел у акцыі “Вершы Я. Купалы і Я. Коласа: чытаем разам”, якая з’явілася сведчаннем павагі і ўдзячнасці класікам.

Асаблівую каштоўнасць на выстаўцы “Твае Песняры, Беларусь!” прадстаўляюць дарэвалюцыйныя творы і прыжыццёвыя выданні пісьменнікаў. Сёлета 7 твораў Я. Купалы і Я. Коласа з’яўляюцца кнігамі-юбілярамі. У экспазіцыі яны пазначаны святочнымі эмблемамі-васількамі. Найбольш поўна інфармацыя пра творы адлюстравана ў бібліяграфічным паказальніку “Янка Купала, Якуб Колас і Магілёўшчына”, створаным супрацоўнікамі аддзела ў 2007 г. да 125-годдзя з дня нараджэння паэтаў. Выданне змяшчае 750 дакументаў за 1921–2007 гг.

Да 130-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры аддзел мастацтва абласной бібліятэкі склаў бібліяграфічны паказальнік “Творы Я. Купалы і Я. Коласа ў беларускай музыцы”, у які ўключаны звесткі пра песні, напісаныя кампазітарамі на вершы паэтаў, а таксама арыі з опер, аперэт, кантат і араторый. Гэта 265 музычных кампазіцый, якія можна знайсці ў фондах бібліятэкі. Многія беларускія кампазітары звярталіся да творчасці Я. Купалы і Я. Коласа, імі напісана шмат песень грамадзянскага і лірычнага гучання для голасу, хору. Нямала сярод іх і дзіцячых песень. Да паказальніка прыкладаецца імянны спіс аўтараў музыкі.

У рамках праекта па арганізацыі тэматычных фотаэкспазіцый у фае магілёўскай бібліятэкі, аддзелам маркетынгу і бібліятэказнаўчай работы сумесна з аддзелам мастацтваў арганізавана ілюстрацыйна-паэтычная выстаўка “Зямлі вялікай галасы”.

Вобразы Я. Купалы і Я. Коласа знайшлі значнае ўвасабленне ў мастацтве, а іх творы сталі крыніцай натхнення для многіх рэжысёраў, кампазітараў, жывапісцаў і графікаў. Сярод іх – народны мастак Беларусі Міхаіл Савіцкі, важнае месца ў творчасці якога належыць асобе Я. Купалы і героям яго твораў. У 1979 г. па паэтычных тэмах песняра мастаком быў створаны цыкл палотнаў для Дзяржаўнага літаратурнага музея Я. Купалы ў Мінску. На выстаўцы прадстаўлены копіі карцін М. Савіцкага з гэтага цыкла, а таксама манументальна-эпічны партрэт Я. Купалы, які лічыцца самым значным у сучасным беларускім жывапісе. Для беларускага мастака Васіля Шаранговіча крыніцай творчага натхнення з’явілася паэма Я. Коласа “Новая зямля”. Для юбілейнага выдання паэмы, якую даследчыкі лічаць энцыклапедыяй жыцця беларускага сялянства, у 2002 г. мастак стварыў 91 акварэльны малюнак. Ілюстрацыі выкананы па-майстэрску, з веданнем рэалій і асаблівасцей традыцыйнага вясковага жыцця і вылучаюцца разуменнем коласаўскай мовы, пашанай да герояў і любоўю да роднага краю. На выстаўцы можна пабачыць найбольш яркія работы мастака. Незвычайнае афармленне экспазіцыі – сугучча слоў і фарбаў – прыцягвае ўвагу наведвальнікаў.

З мэтай адлюстравання сувязі народных пісьменнікаў з літаратурным жыццём краю аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры стварыў віртуальную выстаўку “Янка Купала і Якуб Колас у творчасці пісьменнікаў Магілёўшчыны”, якая складаецца з трох раздзелаў: “Вершы, прысвечаныя Я. Купалу і Я. Коласу”, “Зборнікі паэзіі з вершамі пра Я. Купалу і Я. Коласа”, “Літаратуразнаўцы-магілёўцы аб творчасці Я. Коласа і Я. Купалы”.

130-годдзю з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, народных паэтаў Беларусі, знакамітых песняроў беларускага народа прысвечаны віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “2012 – Год Купалы і Коласа”, створаны на трох мовах (беларускай, рускай, англійскай).

Чытайце таксама:

  • “Прыехаў Купала…”
  • Янка Купала і Якуб Колас у творчасці пісьменнікаў Магілёўшчыны
  • Выставка расскажет историю дружбы Купалы и Коласа
  • Пісьменніцкія алеі ў сталічным парку
  • В Молдове пройдут вечера памяти белорусских поэтов, писателей и музыкантов
  • Открылась выставка “Песняры зямлі беларускай”
  • Выстаўка ў Расіі прысвечана Я. Купале і Я. Коласу
  • И посадить свое дерево
  • Літаратурная вандроўка “Шляхамі паэтаў”
  • В Молдове широко отметят 130-летие со дня рождения Купалы и Коласа
  • Утвержден план мероприятий к юбилею Я. Купалы и Я. Коласа
  • О мероприятиях к юбилею Янки Купалы и Якуба Коласа
  • Праект плана мерапрыемстваў да юбілею Янкі Купалы і Якуба Коласа
  • Выдадзены зборнік “Купала і Колас, вы нас гадавалі”
  • Конкурс на создание проекта памятника Я. Купале и Я. Коласу в Варшаве
  • О памятнике классикам белорусской литературы в Варшаве
  • Навіны

    Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

    24 Кра 2024

    23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

    24 Кра 2024

    22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

    19 Кра 2024

    16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    22 Кра 2024

    16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

    Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

    Бібліятэкарам