ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Льюцца гукі, пяшчотныя, мяккія, узнёслыя
Беларуская паэзія ў Сербіі

Янка Купала і Якуб Колас у творчасці пісьменнікаў Магілёўшчыны

Янка Купала і Якуб Колас у творчасці пісьменнікаў Магілёўшчыны
Іншыя навіны

На сайце Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна створана віртуальная выстаўка “Янка Купала і Якуб Колас у творчасці пісьменнікаў Магілёўшчыны”.


130-гадовы юбілей нацыянальных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа шырока адзначаецца ў нашай краіне і за яе межамі. Літаратурна-мастацкая спадчына беларускіх песняроў – вялікае нацыянальнае багацце. Творы паэтаў трывала ўвайшлі ў наша паўсядзённае жыццё, сталі неад’емнай часткай духоўнай культуры народа. Дзякуючы свайму таленту Янка Купала і Якуб Колас здолелі на поўны голас сказаць сваім сучаснікам і нашчадкам, народам іншых краін праўдзівае слова пра Беларусь, яе мінулае, нацыянальны характар беларусаў. У гэтым іх вялікая гістарычная заслуга. Сваімі глыбоказмястоўнымі творамі яны кансалідавалі беларускі народ, умацоўвалі яго адзінства, скіроўвалі яго духоўныя сілы, яго энергію і энтузіязм на вырашэнне агульнадзяржаўных задач, на развіццё нацыянальнай культуры.

Сёння творы Купалы і Коласа, як і ў папярэднія дзесяцігоддзі, карыстаюцца шырокай папулярнасцю. Яны прывабліваюць чытача глыбінёй думкі, праўдзівым адлюстраваннем жыцця, шчырасцю выяўлення пачуццяў любові да чалавека, роднага кута, сваёй Радзімы.

На геаграфічнай карце рэспублікі мноства мясцін, якія сведчаць аб размаху і інтэнсіўнасці творчых і жыццёвых сувязей песняроў са сваім народам. Ёсць такія мясціны і на Магілёўшчыне.

Аб наведванні паэтамі гарадоў і вёсак краю было апублікавана мноства асобных артыкулаў. Янка Купала трынаццаць разоў прыязджаў на Магілёўшчыну, толькі ў савецкі час пабываў у Бабруйску, Клімавічах, Магілёве, Горках, вёсках Горы Горацкага і Александрыя Шклоўскага раёнаў. Яшчэ больш шырокая геаграфія падарожжаў Якуба Коласа па Прыдняпроўскім краі. Зафіксавана ажно пятнаццаць яго прыездаў сюды: Бабруйск, Быхаў, Горкі, Клімавічы, Магілёў, Мсціслаў, Хоцімск, Шклоў, вёскі Забялышына і Трасціно Хоцімскага раёна, Шыркі і Горы Горацкага раёна. Купала і Колас прымалі ўдзел у літаратурных вечарынах і сустрэчах, прысутнічалі на спектаклях у Магілёўскім абласным драмтэатры, наведвалі навучальныя ўстановы. Янка Купала цікавіўся гісторыяй Магілёва. Народнае паданне пра ўзнікненне горада пакладзена ў аснову яго паэмы “Магіла льва”.

Можна з упэўненасцю сказаць, што зямля Магілёўшчыны дала для творчасці Я. Купалы і Я. Коласа спрыяльную глебу. Шмат твораў, напісаных імі ў час наведвання вобласці, увайшлі ў паэтычныя скарбонкі паэтаў.

Асобы класікаў беларускай літаратуры заўсёды былі прыцягальнымі для майстроў слова. Не абышлі іх увагай і пісьменнікі Магілёўшчыны. Амаль у кожнага паэта-магілёўца ёсць верш, а то і не адзін, прысвечаны народным песнярам. Славутыя магілёўскія купала- і коласазнаўцы Р. Бярозкін, М. Мушынскі, В. Жураўлёў і інш. стварылі надзейны навукова-тэарытычны фундамент для глыбокай і праніклівай ацэнкі творчай спадчыны класікаў.

З мэтай адлюстравання сувязі народных пісьменнікаў з літаратурным жыццём краю аддзел беларускай і краязнаўчай літаратуры стварыў віртуальную выстаўку “Янка Купала і Якуб Колас у творчасці пісьменнікаў Магілёўшчыны”, якая складаецца з трох раздзелаў: “Вершы, прысвечаныя Я. Купалу і Я. Коласу”, “Зборнікі паэзіі з вершамі пра Я. Купалу і Я. Коласа”, “Літаратуразнаўцы-магілёўцы аб творчасці Я. Коласа і Я. Купалы”.

Выстаўка адрасавана шырокаму кругу карыстальнікаў: літаратарам, настаўнікам, краязнаўцам, навучэнцам, а таксама бібліятэкарам для падрыхтоўкі масавых мерапрыемстваў, кніжных выставак.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Чытайце таксама пра віртуальныя выстаўкі бібліятэкі, прысвечаныя краязнаўству і знакамітым дзеячам гісторыі і культуры:

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам