ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У віры імклівага жыцця
Cустрэча з лаўрэатамі прэмій Прэзідэнта

Рэаліі жыцця Максіма Танка

Рэаліі жыцця Максіма Танка
Іншыя навіны

Супрацоўнікі Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У.І. Леніна падрыхтавалі віртуальную выстаўку “Рэаліі жыцця Максіма Танка”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння класіка.


2012 год абвешчаны на Беларусі Годам кнігі, і гэта не выпадкова, бо на яго прыходзіцца шмат юбілейных дат знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, сярод якіх Я. Купала, Я. Колас, М. Танк.

Максім Танк – паэт-бунтар, паэт-патрыёт, паэт-сатырык, паэт-філосаф, паэт-наватар – знакавая постаць у гісторыі беларускай літаратуры. З мэтай ушанавання памяці знакамітага паэта Беларусі пастановай Саўміна № 1245 зацверджаны план мерапрыемстваў, прысвечаных дню нараджэння Максіма Танка.

Віртуальная выстаўка “Рэаліі жыцця Максіма Танка” была створана ў рамках творчага праекта “У сугуччы мінулага з сучасным”.

Экспазіцыя дае магчымасць пазнаёміцца з біяграфіяй паэта, яго творамі пра прыроду, родны край, вайну, каханне, вершамі для дзяцей, а таксама з крытычнымі матэрыяламі, у якіх дадзены аналіз яго творчасці.

Акрамя гэтага, кожны можа знайсці шмат іншай карыснай інфармацыі. Выстаўка будзе цікавая шырокаму колу чытачоў.

Крыніца: Магілёўская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна

Чытайце таксама пра віртуальныя выстаўкі бібліятэкі, прысвечаныя краязнаўству і знакамітым дзеячам гісторыі і культуры:

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам