ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Усебеларускі фестываль народнага гумару “Аўцюкі-2012”
Янка Купала і Якуб Колас у творчасці пісьменнікаў Магілёўшчыны

Льюцца гукі, пяшчотныя, мяккія, узнёслыя

Льюцца гукі, пяшчотныя, мяккія, узнёслыя
Іншыя навіны

З 20 ліпеня па 20 жніўня ў зале нотных і аўдыядакументаў (пам. 305) праходзіць юбілейная выстаўка “Льюцца гукі, пяшчотныя, мяккія, узнёслыя”, прысвечаная 70-годдзю беларускага кампазітара Р.Ф. Суруса.


Круг мастацкіх інтарэсаў заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь (1985) Рыгора Фёдаравіча Суруса пашыраўся паступова. У пачатку творчага шляху ў цэнтры яго ўвагі была інструментальная музыка, асабліва фартэпіянная. Асноўнае месца ў фартэпіяннай музыцы заняла мініяцюра, прадстаўленая ў шматлікіх п’есах, прэлюдыях, варыяцыях. Фартэпіянныя творы кампазітара трывала ўвайшлі ў канцэртную практыку, педагагічны рэпертуар, у праграмы конкурсаў. Яны адрозніваюцца вынаходлівасцю, багаццем фактуры, тэхнічных і выканальніцкіх прыёмаў, прадуманай формай перадачы мастацкіх задум.

На выстаўцы шырока прадстаўлена фартэпіянная музыка Рыгора Фёдаравіча. Гэта прэлюдыі “Парыў ветру”, “Абуджэнне дня”, санаты № 2 і № 5, ронда-фантазія на беларускія тэмы, канцэртны вальс “Настрой”, сюіта “Сонечны дзень”. У экспазіцыі таксама размешчаны фартэпіянныя творы кампазітара для дзяцей. Гэта канцэрт для фартэпіяна з аркестрам “Юнацкі”, сюіта для фартэпіяна “Школьны дзень”, школьны альбом “Дом з фартэпіяна” (п’есы і ансамблі), сюіта “Школьная” для фартэпіяна ў пяці частках.

Творчасць Р.Ф. Суруса звяртае на сябе ўвагу шырынёй інтарэсаў да самых разнастайных музычных жанраў і формаў. Музыка тэатральных пастановак прадстаўлена на выстаўцы музычнымі камедыямі “Несцерка” (1975), “Судны час” (1983). Экспануюцца таксама аркестравыя творы майстра, камерна-інструментальныя п’есы, апрацоўкі беларускіх народных песень, педагагічны рэпертуар для віяланчэлі, баяна, драўляных духавых інструментаў, вакальна-інструментальныя творы (кантаты “Упарты Фама”, “Лірычная”, “Фарбы дзяцінства”, канцэрт “На дажынках”, сюіта “Сваток”).

Музыка Рыгора Фёдаравіча прыцягвае дэмакратычнасцю і шчырасцю выказвання, яркай маляўнічасцю. Яго творы атрымалі ўсеагульнае прызнанне, некаторыя з іх адзначаны дыпломамі розных фестываляў і конкурсаў.

Наведвальнікі могуць убачыць на выстаўцы нотныя зборнікі шматлікіх твораў кампазітара, сярод якіх рукапісныя ноты, а таксама аўдыядакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Дапаўняюць экспазіцыю публікацыі з перыядычных выданняў пра жыццё і творчасць Р.Ф. Суруса, фатаграфіі з яго асабістага архіва.

Кантактны тэлефон: (+375-17) 293-27-52.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам