ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь
Жаночае лідэрства

Прэзентацыя новага Збору твораў Якуба Коласа

Прэзентацыя новага Збору твораў Якуба Коласа
Іншыя навіны

21 лістапада 2008 года адбылася прэзентацыя першых пяці тамоў новага, найбольш поўнага, навукова каментаванага Збору твораў Якуба Коласа ў дваццаці тамах «Свайму часу і вечнасці», падрыхтаванага сумесна з Інстытутам мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі.


I-IV тамы Збору твораў Якуба Коласа змяшчаюць вершаваныя творы малой жанравай формы (вершы, апавяданні вершам), V-ы том распачынае новы кампазіцыйны блок, які ўключае празаічныя творы малой формы.

У мерапрыемстве прымалі ўдзел сын Якуба Коласа М.К. Міцкевіч, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і сувязям з грамадскасцю Л.Г. Кірухіна, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы, доктар філалагічных навук, прафесар А.А. Лукашанец, складальнікі Збору твораў, члены рэдкалегіі, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, прадстаўнікі выдавецтваў, устаноў навукі і культуры.

Тэлефон для даведак: 293-28-86, 293-27-67.

Е-mail: pr@nlb.by

Л.Г. Кірухіна,
намеснік
дыректора
Нацыянальнай
бібліятэкі
Беларусі па
навуковай рабоце
і сувязях з
грамадскасцю
М.К. Мицкевич,
сын Якуба Коласа
 
А.А. Лукашанец,
дырэктар Інстытута
мовы і літаратуры
ім. Я. Коласа і Я. Купалы
   
Сташкевіч А.І.,
дыректар выдавецтва
"Беларуская навука"
Гарон А.М.,
галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага
музея Якуба Коласа
Голуб Т.С.,
заг.аддзела выданняў
і тэксталогіі, кандыдат
філалагічных навук
   
Мушынскі М.І.,
член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар
   

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам