27 лістапада 2008 года а 17-й гадзіне ў зале нотных і аўдыёдакументаў (пам.305е, 3-і паверх) адбудзецца інфармацыйная праграма “Жаночае лідэрства”, арганізаваная ў межах праекта “Кропка Адліку”.
Праграма прызначана для жанчын, якія жадаюць навучыцца працаваць з вопытам іншых людзей і са сваім уласным, займаць адказныя пасады, рэалізоўваць уласныя праекты, а таксама ўдзельнікам будзе дадзена магчымасць паспрабаваць, што значыць быць лідэрам у разуменні Сакрата.
Госць праграмы – каардынатар сацыяльных праграм Алена Вялічка.
Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 8(029) 7-725-752, 8(029) 345-09-52.