ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
III месца ў конкурсе “ТІБО-2014” на лепшы інтэрнэт-рэсурс
Хакей на вышэйшым узроўні

Канферэнцыя "Электронная культура"

Канферэнцыя "Электронная культура"
Іншыя навіны

23 красавіка ў прэс-цэнтры Футбольнага манежа адбылася навукова-практычная канферэнцыя "Электронная культура".


Канферэнцыя прайшла ў рамках мерапрыемстваў XXI Міжнароднага спецыялізаванага форума па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях "ТІБО" і XXI Беларускага кангрэса па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства.

З прывітальным словам выступілі начальнік упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Шчэрбіч Вадзім Міхайлавіч і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Суша Аляксандр Аляксандравіч.

Пад час мерапрыемстваў прагучалі выступленні па праблемах інавацыйнага развіцця ўстаноў культуры, навукі і адукацыі.

Удзельнікі семінара дзяліліся вопытам выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у практыцы работы сучасных бібліятэк, музеяў, устаноў адукацыі і ўкараненні мабільных тэхналогій у сферу іх дзейнасці; разглядалі пытанні перспектыўных напрамкаў развіцця ва ўмовах электроннага асяроддзя, фарміраванні электроннага кантэнту і распрацоўкі электронных паслуг сферы культуры, узаемадзеяння ўстаноў культуры, навукі і адукацыі з мэтай стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы, а таксама пытанні кадравага забеспячэння інфармацыйна-тэхналагічнага развіцця сферы культуры.

Акрамя таго, асвятляліся пытанні ўзаемадзеяння з патэнцыяльнымі карыстальнікамі інфармацыйных рэсурсаў, віртуальных і мультымедыйных сэрвісаў і паслуг. На канферэнцыі прагучала прапанова аб рэалізацыі сумеснага праекта з удзелам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і СТАА "Мабільныя тэлесістэмы".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел звыш ста чалавек з кіруючых устаноў і арганізацый культуры, навукі, адукацыі, выдавецкай справы, а таксама распрацоўшчыкі і пастаўшчыкі праграмнага забеспячэння і інтэрактыўных сэрвісаў. У якасці дакладчыкаў на канферэнцыі выступілі прадстаўнікі Нацыянальнага гістарычнага музея , Нацыянальнага мастацкага музея , Літаратурнага музея імя Янкі Купалы, СООО "Мабільныя тэлесістэмы", ААТ "Белгазпрамбанк", выдавецтвы "Чатыры чвэрці", ТАА "Голдэн Эльф", Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, ДУА "Інстытут культуры Беларусі", Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х. Каладзеева, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Навукова-педагагічнай бібліятэкі, Навуковай бібліятэкі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Мадэратарам дыскусіі круглага стала “Якой быць Нацыянальнай электроннай бібліятэцы Беларусі” выступіў загадчык лабараторыі інфармацыйнага забеспячэння навуковых даследаванняў Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Грыгянец Рамуальд Браніслававіч.

З дакладам аб нацыянальным лічбавым кантэнце выступіла намеснік дырэктара па фарміраванні інфармацыйных рэсурсаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Кузьмініч Таццяна Васільеўна. Яна расказала аб тым, якія меры прадпрыняты для стварэння Нацыянальнай электроннай бібліятэкі і што яшчэ маецца быць зрабіць для рэалізацыі задуманага праекту.

Дырэктар Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Груша Аляксандр Іванавіч прадставіў ідэю праекта, які закліканы палегчыць доступ да публікацый Нацыянальнай акадэміі навук.

Праграма канферэнцыі "Электронная культура"

Чытайце таксама:

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам