ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Аўтарства без тэрміну даўнасці
Міжнародны кангрэс па тэхналогіях інфармацыйнага грамадства

XV Міжнародная спецыялізаваная выстаўка і кангрэс "ТІБО-2008"

XV Міжнародная спецыялізаваная выстаўка і кангрэс "ТІБО-2008"
Іншыя навіны

22 красавіка 2008 года пачала работу XV Міжнародная спецыялізаваная выстаўка і кангрэс, у якой традыцыйна прымае ўдзел Нацыянальная бібліятэка Беларусі.



На стэндзе НББ прадстаўлена разнастайная інфармацыйная прадукцыя бібліятэкі, сярод якой значнае месца займаюць базы даных як уласнай вытворчасці, так і вядучых сусветных вытворцаў. Выстаўка шырока асвятляе выдавецкую і паліграфічную дзейнасць НББ. На ёй экспануецца больш за 30 кампакт-дыскаў: «Имидж-каталог Национальной библиотеки Беларуси», «Слуцкае Евангелле», "Жыве паміж намі дудар наш..." (да 200-годдзя з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча) і інш.

Наведвальнікі даведаюцца аб асноўных інфармацыйных рэсурсах і паслугах бібліятэкі ("Национальная библиотека в прессе", "Віртуальная чытальная зала", " Виртуальный центр правовой информации", "Інтэрнэт-партал НББ", "Электронный архив национальной периодики" і інш.).

На стэндзе можна атрымаць падрабязную інфармацыю аб экскурсійнай і рэкламнай дзейнасці НББ. Асабліва цікава будзе даведацца аб новай паслузе - размяшчэнні рэкламы на вонкавым электронным светлавым табло будынка бібліятэкі. Гэта самы вялікі рэкламны носьбіт у рэспубліцы: 1485 квадратных метраў рэкламнай плошчы, вышыня бягучага сімвала - 9 метраў.

Выстаўка будзе працаваць да 25 красавіка 2008 года. Запрашаем усіх жадаючых наведаць стэнд Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.


Навіны

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам