Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі (vcpi.nlb.by) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі заняў III месца ў конкурсе “Інтэрнэт-прэмія «ТІБО-2014»” у намінацыі “Каталогі і электронны сэрвіс”.
Як паведамляецца на сайце Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях, інтэрнэт-прэмія “ТІБО” з’яўляецца прэміяй арганізацыйнага камітэта выстаўкі, якая штогод прысуджаецца сеткавым работам, створаным у нацыянальным сегменце сеціва Інтэрнэт. З 2003 года ў конкурсе прыняло ўдзел звыш 5 тыс. беларускіх інтэрнэт-рэсурсаў.
Сярод асноўных мэтаў інтэрнэт-прэміі – падтрымка новых інфармацыйных тэхналогій, садзейнічанне станаўленню і развіццю беларускага сектара інтэрнэту і прапаганда яго лепшых дасягненняў.
XXI Міжнародны спецыялізаваны форум па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2014” праходзіў у Мінску 22–25 красавіка.
Асноўнымі арганізатарамі форума “ТІБО” выступаюць Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Міністэрства інфармацыі Беларусі. Форум праводзіцца з 1994 года і прыцягвае ўвагу кіруючых беларускіх і сусветных вытворцаў абсталявання, тэхналогій, праграмнага забеспячэння.
Сайт Віртуальнага цэнтра прававой інфармацыі
Чытайце таксама:
- Канферэнцыя "Электронная культура" ў рамках “ТІБО-2014”
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі на "ТІБО-2013"
- Навукова-практычны семінар “Электронная культура” у рамках “ТІБО-2013”
- Распрацоўка бібліятэкі адзначана дыпломам “ТІБО-2013”
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2012”
- I месца ў конкурсе “ТІБО-2011” на лепшы інтэрнэт-рэсурс
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2011”
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2010”
- I месца ў конкурсе “ТІБО-2009” на лепшы інтэрнэт-рэсурс
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2009”
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2008”
- Национальная библиотека Беларуси на “ТИБО-2007”