ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Каралева Вясна – 2011
Каралева вясна

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на "ТІБО-2011"

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на "ТІБО-2011"
Іншыя навіны

З 26 па 29 красавіка Нацыянальная бібліятэка Беларусі бярэ ўдзел у XVIII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2011”.


Па маштабе экспазіцый, саставе ўдзельнікаў, колькасці наведвальнікаў і ўвазе з боку СМІ форум “ТІБО” па-ранейшаму з’яўляецца лідарам сярод выставачных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь. Выстаўка разлічана на шырокі круг зацікаўленых асоб, як прафесіяналаў, так і радавых карыстальнікаў.

На стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўлены інфармацыйныя рэсурсы і паслугі бібліятэкі – “Віртуальная чытальная зала”, інтэрнэт-партал, "Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі", паслугі ў рэжыме online, рэкламныя паслугі бібліятэкі і інш. Наведвальнікі маюць магчымасць азнаёміцца з выдавецкай, паліграфічнай дзейнасцю і разнастайнай інфармацыйнай прадукцыяй.

 

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам