ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Інтэрактыўны мастацкі праект “Сеанс-2”
Чарадзейнасць славянскіх лялек

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на "ТІБО-2009"

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на "ТІБО-2009"
Іншыя навіны

З 21 па 24 красавіка 2009 года Нацыянальная бібліятэка Беларусі прымае ўдзел у XVI Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2009”.


Па маштабе экспазіцыі, аўтарытэтным складзе ўдзельнікаў, колькасці наведвальнікаў і ўвазе з боку СМІ форум “ТІБО” з’яўляецца прызнаным лідэрам сярод выставачных мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь. Гэта выстаўка для шырокага кола зацікаўленых асоб, як прафесіяналаў, так і звычайных карыстальнікаў.

На стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі прадстаўлена разнастайная інфармацыйная прадукцыя, сярод якой значнае месца займаюць базы даных як ўласнай вытворчасці, так і вядучых сусветных вытворцаў. Выстаўка шырока асвятляе выдавецкую і паліграфічную дзейнасць Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Наведвальнікі даведаюцца пра асноўныя інфармацыйныя рэсурсы і паслугі бібліятэкі (“Нацыянальная бібліятэка ў прэсе”, “Віртуальная чытальная зала”, “Віртуальны цэнтр прававой інфармацыі”, “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”,"Электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі" і інш.).

Міжнародны форум “ТІБО” праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства сувязі і інфарматызацыі з 1994 года. У падрыхтоўцы і правядзенні выстаўкі і кангрэса ўдзельнічаюць міністэрствы, прадпрыемствы і арганізацыі, у ліку якіх традыцыйна –Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Удзел у форуме “ТІБО” стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця міжнароднага супрацоўніцтва, усебаковых зносін спецыялістаў, садзейнічае рэалізацыі стратэгіі інавацыйнага развіцця краіны, укараненню перадавых тэхналогій.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам