ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Распрацоўка бібліятэкі адзначана дыпломам “ТІБО-2013”
Да сусветнага дня кнігі і аўтарскага права

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2013”

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на “ТІБО-2013”
Іншыя навіны

З 23 па 26 красавіка бібліятэка ўзяла ўдзел у XX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўцы і кангрэсе па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО”.


На выставачным стэндзе былі прадстаўлены інфармацыйныя рэсурсы і паслугі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – інтэрнэт-партал Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі; базы даных уласнай генерацыі “Беларусь у асобах і падзеях”, “Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і замежных краін”, “Электронны архіў нацыянальнай перыёдыкі”, “Электронная бібліятэка дысертацый і аўтарэфератаў дысертацый Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”; віртуальны цэнтр прававой інфармацыі; віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый “Адкрытая інфармацыя”; віртуальная даведачная служба “Спытай бібліятэкара”; віртуальная чытальная зала; электронныя выданні бібліятэкі; інфармацыйныя тэхналогіі для карыстальнікаў з парушэннем зроку; служба электроннай дастаўкі дакументаў; рэклама на будынку бібліятэкі і інш.

Наведвальнікі азнаёміліся з выдавецкай, паліграфічнай і рэкламнай дзейнасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

24 красавіка ў рамках мерапрыемстваў XX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі і кангрэса “ТІБО-2013” адбыўся навукова-практычны семінар “Электронная культура”.

25 красавіка прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў інтэрнэт-прэміі “ТІБО-2013”, на якой былі названы лепшыя беларускія сайты. Нацыянальная бібліятэка была ўзнагароджана спецыяльнымі дыпломамі ў намінацыі “Каталогі і электронны сэрвіс» за сайт службы электроннай дастаўкі дакументаў.

Па выніках XX Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі і кангрэса па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях “ТІБО-2013” Нацыянальная бібліятэка Беларусі адзначана дыпломам удзельніка выстаўкі.

Чытайце таксама:

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам