ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Канферэнцыя "Электронная культура"
Мерапрыемствы да Дня кнігі і аўтарскага права

Хакей на вышэйшым узроўні

Хакей на вышэйшым узроўні
Іншыя навіны

Напярэдадні і на працягу 78-га чэмпіянату свету па хакеі з шайбай з 24 красавіка па 31 мая бібліятэка прапаноўвае кніжна-ілюстрацыйную выстаўку “Хакей на вышэйшым узроўні”


Экспазіцыя ўключае каля 200 выданняў, сярод якіх энцыклапедыі, слоўнікі, каталогі і даведнікі, вучэбныя дапаможнікі, навукова-папулярная і біяграфічная літаратура. Прадстаўленыя выданні змяшчаюць інфармацыю пра гісторыю сусветнага, савецкага і беларускага хакея, тэорыю і практыку падрыхтоўкі хакеістаў, лёс геніяльных трэнераў і знакамітых хакеістаў, лепшыя хакейныя матчы.

Дзяржаўная палітыка ў сферы фізічнай культуры і спорту накіравана на стварэнне ўмоў для паўнавартаснага фізічнага развіцця грамадзян нашай краіны. У Рэспубліцы Беларусь хакею надаецца ўвага на самым высокім дзяржаўным узроўні. Асноўныя прынцыпы развіцця хакея з шайбай у Рэспубліцы Беларусь, такія як выкарыстанне сусветнага вопыту, партнёрства дзяржаўных органаў і грамадскіх аб'яднанняў, даступнасць заняткаў з улікам мер дзяржаўнай падтрымкі, адлюстраваны ў “Канцэпцыі развіцця хакея з шайбай у Рэспубліцы Беларусь на 2011–2014 гг.” і “Дзяржаўнай праграме развіцця хакея з шайбай на 2011–2014 гг.”, уключаных у экспазіцыю.

Да 20-годдзя развіцця хакея ў суверэннай Беларусі і 78-га чэмпіянату свету па хакеі з шайбай выдавецтва “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” падрыхтавала “Энциклопедию белорусского хоккея”. Выданне ўключае аглядныя артыкулы пра асноўныя этапы развіцця хакея ў нашай краіне, беларускія спартыўныя клубы, лядовыя арэны, дзіцяча-юнацкія школы, біяграфічныя матэрыялы пра вядомых, тытулаваных майстроў, трэнераў і спецыялістаў айчыннага хакея, табліцы і статыстычныя даныя чэмпіянатаў Беларусі і міжнародных турніраў з удзелам Нацыянальнай зборнай нашай краіны.

На выстаўцы таксама прадстаўлены ўнікальны сумесны кніжны праект выдавецтва і федэрацый хакея Швецыі і Беларусі – два тамы цудоўна ілюстраванага, адаптаванага для ўзроставых груп ад 7 да 16 гадоў вучэбнага дапаможніка па хакеі з шайбай (“Азбука хоккея с шайбой – АВС” і “Дневник вратаря”). На дадзеную ўзроставую групу разлічаны беларускі дзіцячы часопіс “Юниор. Футбол, хоккей”. Шэраг выданняў знаёміць будучых чэмпіёнаў з правіламі, тэхнічнымі прыёмамі, тактыкай і стратэгіяй гэтай захапляльнай гульні, прадстаўленымі знакамітымі хакеістамі і трэнерамі.

Выстаўка адрасавана спецыялістам у сферы спорту, трэнерам, ігракам, балельшчыкам і ўсім, хто праяўляе цікавасць да гэтага відовішчнага віду спорту.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам