ГалоўнаяМерапрыемствыЗапрашаем на аўтарскую экскурсію па выстаўцы Марыны Бацюковай
Прэзентацыя кнігі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”
Калі гліна ажывае

Запрашаем на аўтарскую экскурсію па выстаўцы Марыны Бацюковай

Запрашаем на аўтарскую экскурсію па выстаўцы Марыны Бацюковай
Іншыя Мерапрыемствы
8 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Панарама" (22-гі паверх)
Месца правядзення
1.50
Кошт наведвання

8 кастрычніка ў галерэі “Панарама” (22-гі паверх) пройдзе аўтарская экскурсія па выстаўцы Марыны Бацюковай “Вопыт прысутнасці.

Марына Бацюкова – удзельніца і куратар шматлікіх выставак і праектаў у Беларусі і за мяжой, член Беларускага саюза мастакоў, Беларускага грамадскага аб’яднання фатографаў. Яе экспазіцыя “Вопыт прысутнасці” –гэта серыя здымкаў, зробленых падчас падарожжаў па Германіі, Ізраілі, Азербайджане, Грузіі, Францыі і Арменіі. Гэта візуальны дзённік уражанняў ад асабістага знаёмства з краінамі, мастацкія вынаходкі і ўнікальныя вобразы.

Наведвальнікі атрымаюць унікальную магчымасць здзейсніць падарожжа па 6-ці краінах свету з гідам-фотамастаком – аўтарам прадстаўленых у экспазіцыі работ. Экскурсія пройдзе ў межах культурна-пазнавальных сустрэч “Па-за вернісажам”.


Пачатак а 16-й гадзіне. Удзельнікаў чакаем з 16.45 да 17.00 у холе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Уваход на экскурсію – па пропуску сацыякультурнага цэнтра (кошт – 1.50 руб.) або па білеце чытача.

У астатні час наведванне выстаўкі ўваходзіць у кошт наведвання агляднай пляцоўкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 33.



Бібліятэкарам