ГалоўнаяМерапрыемствыКнігі ў дар Прэзідэнту
Бясконцая мяжа
Назаўжды разам!

Кнігі ў дар Прэзідэнту

Кнігі ў дар Прэзідэнту
Іншыя Мерапрыемствы
20 верасня – 12 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
атрыум (2-гі паверх)
Месца правядзення

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пачынае працу выстава “Кнігі ў дар Прэзідэнту”.

Упершыню на адной пляцоўцы шырокай публіцы дэманструецца калекцыя кніг, падораных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку кіраўнікамі дзяржаў блізкага і далёкага замежжа, дзяржаўнымі і культурнымі дзеячамі розных краін.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 50 выданняў са збору Палаца Незалежнасці, Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Прадстаўлены рэдкія кнігі ХVIII–XIX стагоддзяў, а таксама сучасныя выданні рознай тэматыкі – культура, гісторыя, мастацтва, эканоміка, навука, спорт і турызм. Бібліяграфічную каштоўнасць і ўнікальнасць шматлікім выданням надаюць пакінутыя ў іх аўтографы і дароўныя надпісы, арыгінальныя пераплёты, дызайнерскія супервокладкі і падарункавыя каробкі.

Сярод рэдкіх дакументаў – выданні, звязаныя з беларускай гісторыяй, этнаграфіяй і культурай. Арыгінальнае старадрукаванае выданне “Жыціе святых” 1702 года, у якім на тытульным аркушы змешчана гравюра з першай датаванай выявай горада Магілёва, рэпрынтныя выданні атласаў з унікальнай інфармацыяй аб рэгіёнах Беларусі, “Беларускія народныя песні...” – каштоўнае выданне з аўтографам вучонага і этнографа Паўла Шэйна, “Беларускі архіў старажытных грамат” Івана Грыгаровіча, у якім утрымліваецца больш за 50 дакументаў XVI–XVIII стагоддзяў па гісторыі ўсходніх зямель Беларусі. Зборнік быў выдадзены на высокім для таго часу археаграфічным узроўні і прыадчыніў заслону над амаль невядомай шматвяковай трагічнай і гераічнай гісторыяй старажытнай Беларусі.

Значную частку калекцыі склалі кнігі аб развіцці розных напрамкаў дзейнасці краін-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Шэраг выданняў, сабраных на працягу 30 гадоў развіцця інстытута прэзідэнцтва ў нашай суверэннай рэспубліцы, дэманструюць важныя прыярытэты і перспектыўныя напрамкі дзейнасці Беларусі. Такім выданнем з’яўляецца фотаальбом “Белорусский космический аппарат. От идеи до запуска”.

Уражвае шырокі геаграфічны дыяпазон прадстаўленых друкаваных выданняў – Уражвае шырокі геаграфічны дыяпазон прадстаўленых друкаваных выданняў – Азербайджан, Зімбабве, Ізраіль, Казахстан, Кыргызстан, Кітай, Манголія, ААЭ, Расія, Сербія, Таджыкістан, Туркменістан, Турцыя, Узбекістан. Яркія, незвычайна аформленыя кнігі, знаёмяць са славутасцямі, гістарычнай і культурнай спадчынай гэтых краін. Яркія, незвычайна аформленыя кнігі, знаёмяць са славутасцямі, гістарычнай і культурнай спадчынай гэтых краін.

Дапаўняюць кніжную экспазіцыю афіцыйныя фота з міжнародных паездак і сустрэч Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з архіва Беларускага тэлеграфнага агенцтва.

Запрашаем усіх аматараў кнігі здзейсніць падарожжа ў культуру, гісторыю і навуку розных краін і народаў па рарытэтных выданнях, падораных Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнку.


Выстава будзе працаваць у галерэі “Атрыум” (2-гі паверх) да 12 студзеня 2025 г.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37, 293 27 50.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.



Бібліятэкарам