ГалоўнаяМерапрыемствыПрэзентацыя кнігі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”
Музейныя чытанні “Урокі Маленькага прынца”
Запрашаем на аўтарскую экскурсію па выстаўцы Марыны Бацюковай

Прэзентацыя кнігі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”

Прэзентацыя кнігі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”
Іншыя мерапрыемствы
7 кастрычніка
Дата правядзення
16.00–17.00
Час правядзення
галерэя "Лабірынт" (3-ці паверх)
Месца правядзення

7 кастрычніка ў бібліятэцы адбылася прэзентацыя кнігі Францішка Жылкі “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць” (2021).

Францішак Баляслававіч – ураджэнец Смаргоншчыны, прадпрымальнік, мецэнат, даследчык-краязнавец, аўтар шэрагу артыкулаў і кнігі “Вілія вачыма вандроўніка: краязнаўчыя нарысы” (2012), укладальнік выдання “Мае ўспаміны” (2018).

Яго новае выданне, у якім  адлюстравана гісторыя мукамольнай справы ў Беларусі, выйшла ў 2021 годзе ў выдавецтве “Энциклопедикс”. Францішак Жылка склаў фотатэку здымкаў пачатку XXI ст., на якіх зафіксавана багацце разнастайнай архітэктуры вадзяных млыноў Беларусі, іх гарманічнае спалучэнне з навакольным асяроддзем.

У кнізе змешчана каля 500 даўніх і сучасных фатаграфій, апісаны цікавыя тэхнічныя і гістарычныя дэталі, а таксама выкарыстаны матэрыялы з успамінаў нашчадкаў беларускіх млынароў. Выданне ўключае спісы вадзяных млыноў з архіваў Вільні і Мінска, а таксама раздзелы, прысвечаныя млынам і млынарству ў вуснай народнай творчасці і творах мастакоў Беларусі.

Падчас сустрэчы з аўтарам і ўдзельнікамі выдавецкага праекта ўвазе гасцей будзе прадстаўлена кніга “Млынарства ў Беларусі: гісторыя і сучаснасць”, выстаўка-прагляд іншых твораў Францішка Жылкі і выданняў, прысвечаных млынарству на Беларусі.

Мерапрыемства пачнецца а 16-й гадзіне ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх).

Уваход на прэзентацыю вольны.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 28 81.

Мерапрыемствы

Сейце разумнае, добрае, вечнае!

04.10.2023

Тэматычная выстава “Сейце разумнае, добрае, вечнае!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня настаўніка, адкрыта з 4 кастрычніка па 6 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g).

Мроі ў садах Версаля

25.09.2023

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Мроі ў садах Версаля”, прысвечаная 320-годдзю з дня нараджэння французскага мастака Франсуа Бушэ (1703–1770), праходзіць з 25 верасня па 29 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).

Белая ластаўка Беларусі

20.09.2023

Юбілейная выстаўка “Белая ластаўка Беларусі”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Ніны Мацяш (1943–2008), праходзіць з 20 верасня па 30 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).



Бібліятэкарам