ГалоўнаяМерапрыемствыБясконцая мяжа
Літаратурны дыктант
Кнігі ў дар Прэзідэнту

Бясконцая мяжа

Бясконцая мяжа
Іншыя Мерапрыемствы
24 верасня – 1 снежня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
галерэя "Ракурс" (2-гі паверх)
Месца правядзення

24 верасня адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі Людмілы Кальмаевай “Бясконцая мяжа”, якая прадстаўляе графіку і жывапіс беларускай мастачкі, яркай плакатысткі, даследчыцы чалавечых станаў і эмоцый, майстра яркіх мастацкіх агітацыйных фармулёвак, увасобленага спачування, поўных гумару і іроніі вынаходстваў.

У экспазіцыі – работы самабытнага беларускага графіка, цікавы лёс якога сфарміраваў адметнасць творчай манеры. Адметная метафарычная вобразнасць выяўленчай мовы, універсальны сімвалізм, разнастайнасць прыёмаў, дэкаратыўнасць, нават скульптурнасць кампазіцый, абсурднасць сюжэтных спалучэнняў уласцівы творам, якія ўвайшлі ў залаты фонд беларускага мастацтва і захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва і інш.

Тут прапанаваны раннія замалёўкі і плакаты 1970–1980-х гг., творчыя эксперыменты і пошукі 1990–2010-х гг., жывапісныя пейзажы, партрэты “галандскага перыяду”. Прадмет даследвання – чалавек, персона, жанчына, сталыя людзі, дзеці, адносіны, эмоцыі, перажыванні і пачуцці, абмежаванні і магчымасці.


Выстаўка будзе працаваць да 1 снежня 2024 года.
Тэрмін экспанавання можа быць зменены.

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.
Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.



Бібліятэкарам