ГалоўнаяМерапрыемствыНазаўжды разам!
Кнігі ў дар Прэзідэнту
Уладар дзіцячых мар

Назаўжды разам!

Назаўжды разам!
Іншыя Мерапрыемствы
17 верасня – 31 студзеня
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 104
Месца правядзення

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

З памятнай нагоды ў выставачным комплексе (пам. 104) ладзіцца мультыпраект “Назаўжды разам”, прымеркаваны да 85-годдзя ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР і да Дня народнага адзінства. Праект прадстаўлены кніжна-дакументальнай і мастацка-ілюстрацыйнай экспазіцыямі, што шматгранна раскрываюць сэнс і значэнне свята, якое сімвалізуе адзінства народа Беларусі ў імкненні да міру і незалежнасці.

1_nazaujdirazam.jpg

Кніжна-дакументальная экспазіцыя арганізавана пры ўдзеле Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. Яе цэнтральная частка раскрываецца праз тэматычныя раздзелы “Вызваленчы паход Чырвонай арміі”, “Народны сход Заходняй Беларусі” і “Усталяванне мірнага жыцця на Заходняй Беларусі”. У наведвальнікаў ёсць магчымасць азнаёміцца з копіямі архіўных дакументаў цэнтральных органаў улады (дэкларацыі, праекты пастаноў, тэлеграмы ЦК КП(б)Б, СНК БССР, дакладныя запіскі наркаматаў БССР, лістоўкі, пратаколы пасяджэнняў бюро ЦК КП(б)Б), афіцыйнымі фотаздымкамі і перыядычным друкам, якія адлюстроўваюць падзеі восені 1939 года.

Прапанаваныя кніжныя выданні ў раздзелах “17 верасня ў гістарычнай памяці беларускага народа”, “Жыццё ў Заходняй Беларусі”, “Галасы Заходняй Беларусі” паказваюць не толькі факты і падзеі гэтага часу, але перадаюць атмасферу паўсядзённага жыцця беларусаў і настрой інтэлегенцыі Заходняй Беларусі, большасць паэтаў і пісьменнікаў адрэагавалі на гэтую падзею публіцыстыкай, вершамі. Сярод прадстаўленых выданняў – юбілейныя, зборнікі дакументаў, паэзіі і прозы, дзённікі, навуковыя напрацоўкі па шырокім коле актуальных пытанняў уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. Дапаўняюць згаданыя матэрыялы ўспаміны з дзённікавых запісаў Максіма Танка і Міхася Машары.

Яскрава перадаюць адметнасць знакавага для гісторыі краіны часу мастацкія творы ўдзельнікаў першага збору Саюза мастакоў БССР. Для мастакоў і скульптараў уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР стала штуршком для актыўнай творчай і арганізацыйнай дзейнасці. Жывапіс, графіка і скульптура ілюструюць сусвет аб’яднанай пад савецкай уладай тэрыторыі і народа. Работы знакамітых беларускіх графікаў, класікаў жывапісу і станковай скульптуры прадстаўлены з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускага саюза мастакоў. Сярод аўтараў – Аляксандра Паслядовіч, Сямён Герус, Анатоль Тычына, Яўген Зайцаў, Павел Гаўрыленка, Сяргей Каткоў, Аляксей Глебаў, Сяргей Селіханаў і інш.

5_nazaujdirazam.jpg

У цэнтральнай частцы праекта – “У адзінай беларускай сям’і” – прапанаваны друкаваныя выданні, прысвечаныя святу – Дню народнага адзінства, заснаванаму Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Кнігі пра дзейнасць розных дыяспар, што пражываюць на тэрыторыі нашай краіны падцвярджаюць, што Беларусь застаецца краінай, дзе незалежна ад веравызнання і рэлігійнай прыналежнасці людзі могуць камфортна жыць і працаваць, захоўваць свае традыцыі.

Запрашаем пазнаёміцца з выставачным праектам, які служыць напамінам аб самадастатковасці беларускай нацыі, непахіснасці беларускай дзяржаўнасці, сімвалізуе пераемнасць пакаленняў, фарміруе пачуццё датычнасці кожнага грамадзяніна да лёсу краіны і ўмацоўвае згуртаванасць грамадства на шляху пабудовы моцнай, суверэннай і квітнеючай Беларусі.


Выстаўка будзе працаваць да 31 студзеня 2025 года.
Дата яе заканчэння можа быць зменена.

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па
чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 368 37 37.

Матэрыял пададзены аддзелам галерэйна-выставачнай дзейнасці.



Бібліятэкарам