ГалоўнаяМерапрыемствыКалі гліна ажывае
Запрашаем на аўтарскую экскурсію па выстаўцы Марыны Бацюковай
Прывесці ў рух энергію сумлення (+відэа)

Калі гліна ажывае

Калі гліна ажывае
Іншыя мерапрыемствы
27 верасня – 17 кастрычніка
Дата правядзення
10.00–21.00
Час правядзення
пам. 306
Месца правядзення

З 27 верасня па 17 кастрычніка ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306) праходзіць кніжна-ілюстрацыйная выстава “Калі гліна ажывае”: кераміка і фарфор з калекцыі выяўленчых дакументаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Гісторыя сусветнай керамікі надзвычай разнастайная і цікавая, яна ўражвае масай адкрыццяў і дасягненняў, здзіўляе багаццем відаў і тэхнік, багаццем спадчыны, створанай майстрамі розных эпох і краін. Бо кераміка (ад грэч. “keramos” – гліна) вядома з глыбокай старажытнасці, калі людзі пачалі асвойваць гліну, якая ляжыць у аснове ўсёй разнастайнасці фарфоравых і керамічных вырабаў і нібы ажывае ў руках майстра. Не баючыся эксперыментаў, старажытныя егіпцяне, а пазней і антычныя майстры ўжо смела выкарыстоўвалі новыя тэхнікі.

У IV–VI стст. сапраўдны пераварот у гісторыі керамікі здзейснілі кітайцы: багатыя радовішчы кааліну (кітайскай гліны) дазволілі вынайсці фарфор – від тонкай керамікі, які ствараецца з сумесі розных гатункаў гліны і прасвечваючай глазуры, што падвяргаюцца высокай тэмпературы абпалу. Да ХVIII ст. кітайскія вырабы шырока распаўсюдзіліся ў Еўропе і спрыялі далейшым адкрыццям ва ўсім свеце.

Сёння наша жыццё ўжо цяжка ўявіць без керамічных і фарфоравых вырабаў: гэта посуд, вазы, чайнікі, статуэткі, падсвечнікі і іншыя шматлікія прадметы дэкору і інтэр’еру, якія не толькі прымяняюцца ў побыце, але і з’яўляюцца прадметамі калекцыяніравання.

На выставе прадстаўлены альбомы рэпрадукцый, паштоўкі, энцыклапедыі, каталогі выстаў, артыкулы, прысвечаныя гісторыі керамікі і фарфору розных краін свету. З дапамогай выяўленчых дакументаў карыстальнікі прасочаць увесь шлях развіцця керамічных і фарфоравых вырабаў ад старажытнасці да сучаснасці, нацешацца шэдэўрамі знакамітых фарфоравых мануфактур Мейсена і Сеўра, керамікай Пабла Пікасо, рускім імператарскім фарфорам і вырабамі прыватных мануфактур, сярод якіх майстэрні Франца Гарднера, Леапольда Банафедзе, завод братоў Гуліных, таварыства М.С. Кузняцова.

Экспазіцыя дазваляе параўнаць керамічныя і фарфоравыя вырабы розных краін, такіх як Кітай і Карэя, Узбекістан і Казахстан, Арменія і Грузія, Украіна, Літва і Латвія. Парадуюць наведвальнікаў выявы такіх знаёмых з савецкага мінулага фарфоравых фігурак, якія некалі былі амаль у кожнай сям’і, а цяпер працягваюць выклікаць цікавасць многіх калекцыянераў. Варта зірнуць і на рэпрадукцыі агітацыйнага фарфору, пазнаёміцца з творчымі эксперыментамі майстэрні Казіміра Малевіча, Сяргея Чахоніна.

Заслугоўваюць увагі выявы, якія прадстаўляюць працы беларускіх керамістаў: Мікалая Міхалапа, Мікалая Пушкара, сучасных майстроў, сярод якіх Анатоль Концуб, Мікалай Байрачны, Валерый і Максім Калтыгіны, Людміла і Валерый Кавальчукі, Мікалай Несцярэўскі і іншыя.

Дапаўняюць выставу кнігі аб разнастайнасці відаў керамікі і асаблівасцях тэхналогіі іх стварэння. Дзякуючы маляўнічым энцыклапедычным выданням наведвальнікі змогуць разабрацца ў асаблівасцях тонкай і грубай керамікі, навучыцца адрозніваць фарфор і фаянс, маёліку і кафлю.


Спіс літаратуры

Час работы выстаўкі адпавядае рэжыму работы бібліятэкі.
Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 53.

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Мерапрыемствы

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).

Трыумф стылю: мастацтва мадэрну

19.04.2024

Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Трыумф стылю: мастацтва мадэрну” праходзіць з 19 красавіка па 20 мая ў зале дакументаў па мастацтве (пам. 306).



Бібліятэкарам