Дата правядзення
Час правядзення
Месца правядзення
17 лістапада запрашаем карыстальнікаў на бясплатную тэматычную сустрэчу з адвакатам, арганізаваную ў рамках сумесных мерапрыемстваў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў.
Тэма лекцыі: “Падзел маёмасці пры разводзе: адказвае адвакат”.
Падзел сумесна нажытай маёмасці мужа і жонкі ў судовым парадку мае свае асаблівасці і складанасці.
- Якая маёмасць з’яўляецца сумеснай уласнасцю мужа і жонкі?
- На якія долі ў агульнай сумеснай уласнасці мае права прэтэндаваць муж і жонка пры падзеле маёмасці?
- Якая маёмасць не з’яўляецца сумеснай уласнасцю мужа і жонкі і не падлягае падзелу?
- Ці мае права муж ці жонка, якія не мелі самастойнага даходу ў перыяд шлюбу, прэтэндаваць на долю ў маёмасці?
- Які тэрмін іскавай даўнасці па патрабаванні аб падзеле сумесна нажытай маёмасці?
На гэтыя і іншыя пытанні, якія тычацца падзелу сумесна нажытай маёмасці мужа і жонкі ў судовым парадку, адкажа адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна, Князь Юлія Юр’еўна.
Па дадзенай тэме для вас падрыхтавана выстаўка літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).
Для наведвання мерапрыемства неабходна мець чытацкі білет ці білет сацыякультурнага цэнтра Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Тэлефоны для даведак: (8 017) 293 28 68, 293 27 28.
Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.
Чытайце таксама, як прайшла сустрэча з Князь Юліяй.