ГалоўнаяМерапрыемствыМайстар-клас па ніткаграфіі “Восеньскія карціны”
Навагоднія спектаклі ў Нацыянальнай бібліятэцы! Прыходзьце! Будзе казачна цікава!
Размова з адвакатам аб падзеле маёмасці пры разводзе

Майстар-клас па ніткаграфіі “Восеньскія карціны”

Майстар-клас па ніткаграфіі “Восеньскія карціны”
Іншыя мерапрыемствы
14 лістапада
Дата правядзення
14.30–16.00
Час правядзення
дзіцячы пакой
Месца правядзення

14 лістапада дзіцячы пакой запрашае дзяцей 5–10 гадоў на майстар-клас па ніткаграфіі “Восеньскія карціны”.

У наведвальнікаў будзе магчымасць праявіць фантазію і стварыць незвычайную карціну ў тэхніцы ніткаграфіі.

Выкарыстоўваючы каляровыя шарсцяныя ніткі, кардон, клей, акрылавыя фарбы і дэкаратыўныя ўпрыгажэнні дзеці створаць яркі і маляўнічы восеньскі пейзаж.

Музыка і ўдзел у гульні “Вяровачныя літаркі” згуртуе ўдзельнікаў мерапрыемства і падорыць шмат пазітыўных эмоцый.


Час правядзення: 14.30–16.00.
Наведванне дзіцячага пакоя платнае.
Папярэдні запіс па тэлефоне: (8 017) 293 25 34.

Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.

Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.

Мерапрыемствы

Спявак бясконцай любві

25.04.2024

Юбілейная выстава “Спявак бясконцай любві”, прысвечаная 200-годдзю з дня нараджэння Шарля Азнавура (1924–2018), праходзіць з 25 красавіка па 18 чэрвеня ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў (пам. 305).

Пранікаючы ў тайны творчасці

25.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Пранікаючы ў тайны творчасці”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння літаратуразнаўца, крытыка, акадэміка НАН Беларусі Васіля Васільевіча Барысенкі (1904–1984), праходзіць з 25 красавіка па 23 чэрвеня ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Знаўца беларускіх старажытнасцей

17.04.2024

18 красавіка 2024 года спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Тышкевіча – вядомага археолага, гісторыка, этнографа, краязнаўцы і музеязнаўцы.

Погляд у вечнасць

23.04.2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Погляд у вечнасць”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння беларускага вучонага, літаратурнага крытыка Уладзіміра Міхайлавіча Конана (1934–2011), праходзіць з 23 красавіка па 20 мая ў зале беларускай літаратуры (пам.205).



Бібліятэкарам