ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Гісторыя на старонках газет
Экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” напярэдадні дня народзінаў Максіма Багдановіча

Размова з адвакатам аб падзеле маёмасці пры разводзе

Размова з адвакатам аб падзеле маёмасці пры разводзе
Іншыя навіны

17 лістапада Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Беларускай рэспубліканскай калегіяй адвакатаў у рамках мерапрыемстваў па інфармацыйна-прававой асвеце грамадзян была арганізавана і праведзена штомесячная тэматычная сустрэча з адвакатам “Падзел маёмасці пры разводзе: адказвае адвакат”.

З лекцыяй выступіла адвакат Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Князь Юлія Юр’еўна.

На сустрэчы былі падрабязна асветлены прававыя пытанні ў рамках дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якія датычацца падзелу сумесна нажытай маёмасці мужа і жонкі, як у добраахвотным, так і ў судовым парадку; пералічаны катэгорыі маёмасці, якія не падлягаюць падзелу пры скасаванні шлюбу; закрануты пытанні па тэрмінах іскавай даўнасці, а таксама прымянення мер абмежаванні пры адмове аднаго з бакоў выконваць рашэнні суда.

Карыстальнікі НББ змаглі задаць і атрымаць кампетэнтныя і падрабязныя адказы спецыяліста на актуальныя пытанні па зададзенай тэме.

У рамках мерапрыемства таксама экспануецца тэматычная выстава літаратуры з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прадстаўленая ў зале прававой інфармацыі (пам. 207b).

Матэрыял пададзены аддзелам абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам