ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча

Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча

SIB_Bogdanovich_Af.jpg

Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў Максіма Багдановіча.

Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Багдановіча. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка твораў паэта з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Таксама наведвальнікі могуць замацаваць атрыманыя веды з дапамогай творчых заданняў.

SIB_Bogdanovich_1.jpg
SIB_Bogdanovich_2.jpg
SIB_Bogdanovich_3.jpg
SIB_Bogdanovich_4.jpg
SIB_Bogdanovich_5.jpg
SIB_Bogdanovich_6.jpg
111