ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Жыццёвы шлях і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай

Жыццёвы шлях і асветніцкая дзейнасць Еўфрасінні Полацкай

Экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаная жыццёваму шляху і асветніцкай дзейнасці святой Еўфрасінні Полацкай, разлічана на навучэнцаў і студэнтаў, а таксама ўсіх зацікаўленых гістарычнай і культурнай спадчынай беларускай зямлі.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі. Асаблівая ўвага надаецца ўвасабленню вобраза асветніцы ў мастацкім афармленні інтэр’ераў бібліятэкі.

Частка экскурсіі праходзіць у форме інтэрактыўных заняткаў з выкарыстаннем прэзентацыі, якая распавядае аб жыццёвым шляху і культурнай спадчыне Еўфрасінні Полацкай. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстава, якая ўключае кнігі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, прысвечаныя прападобнай і яе культурнай спадчыне, жыціі святой, выдадзеныя ў канцы XIX – пачатку XX стагоддзя.

Напрыканцы заняткаў экскурсантам даецца магчымасць замацаваць атрыманыя веды з дапамогай творчых заданняў.

rahnieda_1.JPG




 
Бібліятэкарам