ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча

Жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча

SIB_Korotkevich_af.jpg

Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Уладзіміра Караткевіча разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца жыццём і творчасцю пісьменніка.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў знакамітага пісьменніка.

Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і творчасці Уладзіміра Караткевіча, а таксама літаратурнай віктарыны па аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка яго твораў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, у тым ліку прыжыццёвых выданняў.

Літаратурная віктарына па аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” (скачаць віктарыну)
Прэзентацыя па жыццёвым і творчым шляху Уладзіміра Караткевіча (скачаць прэзентацыю)

SIB_Korotkevich_1.jpg
SIB_Korotkevich_2.jpg
SIB_Korotkevich_3.jpg
Бібліятэкарам