ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Жыццёвы і творчы шлях Івана Шамякіна

Жыццёвы і творчы шлях Івана Шамякіна

Экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”, прысвечаная жыццёваму і творчаму шляху Івана Шамякіна, разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў, а таксама ўсіх зацікаўленых жыццём і творчасцю пісьменніка.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў вядомага пісьменніка.

Частка экскурсіі праходзіць у форме інтэрактыўных заняткаў з выкарыстаннем прэзентацыі, якая распавядае аб жыццёвым і творчым шляху Івана Шамякіна. Акцэнт робіцца на творах ваеннай тэматыкі, такіх як “Трывожнае шчасце”, “Глыбокая плынь”, “Сэрца на далоні”, “Вазьму твой боль”, “Гандлярка і паэт”, “Шлюбная ноч”. Экскурсанты знаёмяцца з творчасцю пісьменніка і даведваюцца пра гераізм беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Для замацавання атрыманых ведаў ім прапануецца разгадаць крыжаванку і адказаць на пытанні віктарыны. Таксама ўвазе наведвальнікаў прапануецца кніжная выстава твораў Івана Шамякіна з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

rahnieda_1.JPG




 
Бібліятэкарам