ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Памятаем боль і страты твае, Беларусь...

"Помнім боль і страты твае, Беларусь..."

Экскурсія з цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці перыяду Вялікай Айчыннай вайны А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі і творах ваеннай тэматыкі В. Быкава і І. Шамякіна разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў, а таксама ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй нашай Радзімы.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў вядомых пісьменнікаў.

Частка экскурсіі праходзіць у форме інтэрактыўных заняткаў, падчас якіх дэманструецца прэзентацыя, якая апавядае аб трагічнай старонцы нашай гісторыі – Вялікай Айчыннай вайне. Экскурсанты даведваюцца пра жыццё і творчасць П. Панчанкі, А. Куляшова, М. Танка, В. Быкава, І. Шамякіна, знаёмяцца з унікальнымі дакументамі з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, звязанымі з тэмай Вялікай Айчыннай вайны, бяруць удзел у віктарыне. Для юных экскурсантаў дэманструецца мультыплікацыйны фільм “Лыжка для салдата” па матывах апавядання Янкі Маўра “Драўляная лыжка”.

rahnieda_1.JPG





Бібліятэкарам