ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Жыццёвы шлях і выдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны

Жыццёвы шлях і выдавецкая дзейнасць Францыска Скарыны

SIB_Scorina_Af.jpg

Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы шлях і выдавецкую дзейнасць Францыска Скарыны разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі. Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і выдавецкай дзейнасці Францыска Скарыны. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Таксама наведвальнікі могуць замацаваць атрыманыя веды з дапамогай творчых заданняў.

SIB_Scorina_1.jpg
SIB_Scorina_2.jpg
SIB_Scorina_3.jpg
SIB_Scorina_4.jpg
SIB_Scorina_5.jpg
SIB_Scorina_6.jpg
SIB_Scorina_7.jpg
SIB_Scorina_8.jpg
SIB_Scorina_9.jpg
Бібліятэкарам