ГалоўнаяПаслугiСацыякультурныя паслугіЭкскурсііВучэбна-пазнавальная экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”Жыццёвы і творчы шлях Міхася Зарэцкага

Жыццёвы і творчы шлях Міхася Зарэцкага

SIB_Zarecki_Af.jpg

Экскурсія з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” пра жыццёвы і творчы шлях Міхася Зарэцкага разлічана ў першую чаргу на навучэнцаў і студэнтаў.

Падчас экскурсіі наведвальнікі знаёмяцца з архітэктурнымі асаблівасцямі будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі, даследуюць прынцып работы электроннага каталога на прыкладзе пошуку твораў беларускага пісьменніка.

Частка экскурсіі праходзіць у інтэрактыўнай форме з выкарыстаннем прэзентацыі, прысвечанай жыццю і творчасці Міхася Зарэцкага. Увазе экскурсантаў прапануецца кніжная выстаўка твораў пісьменніка з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Таксама наведвальнікі могуць замацаваць атрыманыя веды з дапамогай творчых заданняў.

SIB_Zarecki_1.jpg
SIB_Zarecki_2.jpg
SIB_Zarecki_3.jpg
SIB_Zarecki_4.jpg
SIB_Zarecki_5.jpg
SIB_Zarecki_6.jpg
Бібліятэкарам